У Гродзенскай вобласці затрымлівалі людзей з «нацысцкімі» татуіроўкамі. Каманда кіберпартызанаў дадала чацвёртую порцыю даносаў, інфармацыю аб іх аўтарах і змесце. 14 траўня прайшоў парад калясак «Пад ветразем кахання», прысвечаны Дню сям'і, — сярод намінацый конкурсу вазкоў была і прысвечаная Году гістарычнай памяці. Рэдакцыя Hrodna. life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 9 па 16 траўня.
Па версіі ўладаў, «магчымасцяў ўстаць на ногі для збавіўшых сваю віну дзяржава дае дастаткова», паведамляе «Перспектива».
Аб гэтым паведаміла яго жонка Вольга. Паводле яе версіі, гэта зрабілі, каб Дзяніс і яго абаронца паспелі вывучыць яго крымінальную справу.
Праз дзень пасля вынясення прысуду 6 траўня мама дзяўчыны і айчым упершыню за год змаглі сустрэцца з дачкой. На спатканне ім адвялі дзве гадзіны, распавёў айчым Соф'і Сяргей Дудзіч блогу «Адлюстраванне».
У гэты дзень год таму ў шклоўскай калоніі № 17 пры нявысветленых абставінах памёр палітвязень актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.
Праваабаронцы заклікаюць у гэты дзень успомніць Вітольда, выказаць салідарнасць з палітвязнямі Беларусі і ў чарговы раз запатрабаваць ад уладаў іх вызвалення.
Яўгена Іваноўскага са Слоніма абвінавачвалі ў здзяйсненні злачынства па арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў». Судовае пасяджэнне ўзначаліў Сяргей Манько, піша «Вясна».
Яўгена абвінавачвалі ў тым, што 18 чэрвеня мінулага года каля крамы «Каласок» у Слоніме ён схапіў і вырваў з мацавання сцяг Беларусі, пры гэтым частка дрэўка, на якой трымаўся сцяг, зламалася. У матэрыялах справы было пазначана, што абломкі гэтага дрэўка мужчына «выкінуў у нявысветленым месцы», а сам сцяг паклаў сабе ў кішэню.
Крадзеж сцяга абвінавачаны патлумачыў тым, што заўсёды хацеў мець яго ў сябе дома, каб вывешваць на фасадзе ў Дзень незалежнасці, вось толькі грошай на яго не было.
Яму прысудзілі тры месяцы арышту па дадзеным артыкуле.
Каманда кіберпартызанаў дадала чацвёртую порцыю даносаў, інфармацыю аб іх аўтарах і змесце. Інфармацыя грунтуецца на дадзеных выклікаў 102 за кастрычнік 2020 года.
Пра гэта паведамляе «Наша Н**а». Таксама санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Нафтан», Беларускую калійную кампанію «Белкалій» і шэраг іншых прадпрыемстваў.
Абвінавачаны ў жніўні 2020 года ў адным з «дэструктыўных Telegram-чатаў» размясціў паведамленні, накіраваныя на арганізацыю групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК).
Таксама яго судзяць за дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да малалетняй насуперак яе волі і выкарыстоўваючы яе бездапаможны стан, і яе згвалтаванне (ч.3 арт. 166, ч.3 арт.167 КК).
Раней ён быў судзімы. Хлопца ўзялі пад варту.
Двое вайскоўцаў з рознымі траўмамі паступілі ўвечары 12 траўня ў Гродзенскую ўніверсітэцкую клініку і Гродзенскі вайсковы шпіталь, паведамляе Z**kalo.io.
Папярэдне, яны атрымалі траўмы пры счэпцы танкаў або БТРаў. Дзе менавіта гэта адбылося — невядома. Паведамляецца, што аднаго з іх ужо выдалілі лёгкае, цяпер ён у рэанімацыі на ШВЛ ў цяжкім стане.
«У яго множныя пераломы, разрыў лёгкага, траўмы кішачніка. Увогуле, траўмы і костак, і ўнутраных органаў. Другі - лягчэй. Ён быццам бы знаходзіцца ў ваенным шпіталі», — паведамляюць крыніцы Z**kalo.io. у Мінабароны інфармацыю абвяргаюць.
Хлопец перадаў адміністратарам «дэструктыўных Telegram-каналаў» звесткі пра пяць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў. Пасля гэтага некаторым пацярпелым паступілі пагрозы.
Справу накіравалі ў суд. Яго будуць судзіць за «незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» і «дапамаганне ў распальванні сацыяльнай варожасці і варажнечы» — па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 3 арт. 203−1 КК. Гродзенца заключылі пад варту.
Штогод у траўні аргкамітэт вызначае лаўрэата за найлепшую беларускамоўную мастацкую кнігу. Сёлета ў шорт-лісце прэміі было дзевяць кніг. З іх тры зборнікі паэзіі, шэсць кніг прозы і адна кніга гістарычная, паведамляе БАЖ.
Віктар Сазонаў - праваабаронца цэнтра «Вясна». Улетку 2021 года яго затрымалі і правялі дома ператрус. З ізалятара яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. У яго статус падазраванага.
14 траўня прайшоў парад вазкой «Пад ветразем кахання», прысвечаным Дню сям'і. Сярод намінацый конкурсу калясак была і прысвечаная Году гістарычнай памяці. Салодкія падарункі за гістарычныя вазкі атрымалі 11 сем’яў.
Студэнта Кірыла Кетурка з Гродна асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі» за паведамленні ў чатах і ўдзел у адным пратэстным маршы. Яго затрымлівалі ў верасні 2020 года, калі яму было 16 гадоў. Тады яго ў аўтазаку адвезлі ў РАУС, пагрозамі прымусілі разблакаваць тэлефон і аддалі куратару каледжа. Хлопец не хаваў, што выступае супраць улады — праз паўтара года ўжо паўналетняга Кірыла пачалі судзіць.
Новым намеснікам міністра спорту і турызму Алега Андрэйчыка прызначылі 13 траўня. Да гэтага ён 24 гады прапрацаваў ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама. Алега Андрэйчыка называлі адказным за ціск на спартоўцаў у 2020 годзе. Пасля выбараў, у снежні 2020 года, з’явіўся адкрыты ліст спартсменаў у падтрымку дзейнай улады. Некаторыя спартсмены не падпісвалі яго, але ўсё роўна знайшлі пад ім сваё прозвішча. Іншыя наўпрост распавялі, што спартыўныя чыноўнікі пагражалі звольніць іх за адмову падпісаць ліст.
Пасяджэнне па справе Мікалая Аўтуховіча будзе праходзіць не ў будынку абласнога суда, як паведамлялася раней. Для працэсу вызначылі памяшканне для суда ў турме. Сам суд перанесены з 16 на 18 траўня.
Прадпрымальніка з Ваўкавыска абвінавачваюць адразу па дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Раней паведамлялася, што 18 траўня пачнецца судовы працэс і ва Уладзіміра Гундара — імаверна, разам з Мікалаем у гэты дзень пачнуць судзіць усіх фігурантаў «справы Аўтуховіча».
Выстава сучаснай скульптуры ў Гродне ўжо не адкрыецца. Прапанаваная форма далейшай працы экспазіцыі не задаволіла куратара і адміністрацыю галерэі. Мяркуючы па каментары куратара Івана Арцімовіча, частку работ прапанавалі прыбраць, але ён з такой прапановай не пагадзіўся.
Выстава станковай скульптуры «СКУЛЬПТУРА» адкрылася 29 красавіка ў ў галерэі «400 квадратаў» у ТРК Triniti. Яна павінна была працаваць да канца траўня. З просьбай закрыць выставу да ўладаў звярнулася актывістка Вольга Бондарава. На яе думку, некаторыя мастакі, якія ўдзельнічаюць у ёй, вядомыя антыдзяржаўнымі выказваннямі. Ці звязанае спыненне працы з яе зваротам, невядома — ні прадстаўнікі ТРК, ні гарвыканкам, ні куратар сітуацыю Hrodna.life не пракаментавалі.
Ва ўсіх медыцынскіх цэнтрах «Ладэ» прыпыняюць аказанне медыцынскіх паслуг з 16 траўня. Як надоўга — пакуль невядома. Прычынай стала прадпісанне Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Па рашэнні Гродзенскага абласнога суда ліквідавалі грамадскую арганізацыю «Краязнаўчае таварыства — Коматава». Кіраўнік заплаціць тры базавыя велічыні (96 рублёў) дзяржпошліны. Арганізацыя даследавала гісторыю мясцовых цэркваў і зберагала гісторыка-культурную спадчыну. Рэдакцыя Hrodna. life прааналізавала дакументы, якія трапілі ў яе распараджэнне, і спытала старшыню Васіля Сямко, як ён будзе дзейнічаць далей.
У Беларусі плануюць запусціць аналаг сэрвісаў Booking і Airbnb для браніравання жылля ў падарожжах. Сэрвіс ствараюць на базе сайта «Белкрай».
З пачаткам вайны Расіі супраць Украіны 24 лютага 2022 года замежныя кампаніі масава пачалі пакідаць рынак Беларусі і Расіі альбо прыпыняць на неакрэслены час працу. У пачатку сакавіка сэрвісы бранавірання жылля і гатэлей Booking.com и Airbnb закрылі магчымасць здымаць кватэры і нумары ў гатэлях Беларусі і Расіі.
Толькі ў судзе Ленінскага раёна Гродна з 2020 па 2022 гады па арт. 369 КК асудзілі 23 чалавекі. Іх прызналі вінаватымі ў абразе прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце. У большасці выпадкаў абвінавачаных пасля ўзбуджэння крымінальнай справы заключалі пад варту. У судзе іх каралі абмежаваннем волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрміны ад 1,5 да 3 гадоў. Мабільныя тэлефоны і ноўтбукі канфіскавалі як сродкі здзяйснення злачынства.
У Беларусі можа вырасці плата за камунальныя паслугі. Прычына ў тым, што ў яе могуць дадаць выдаткі на відэаназіранне ў пад’ездах. Пра гэта 11 траўня паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Павел Ткач.
Экстрэмісцкай прызналі першасную арганізацыю Беларускага Незалежнага прафсаюза работнікаў ААТ «Гродна Азот». Гродзенскі абласны суд таксама прыняў рашэнне аб забароне дзейнасці арганізацыі і яе ліквідацыі. Падрабязнасці працэсу невядомыя — яго зрабілі закрытым з-за дакументаў, «якія змяшчаюць службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання».
Суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна 6 траўня асудзіў Святлану Анціпкіну на 1,5 гады «хатняй хіміі». Прычынай стаў абразлівы каментар у «Аднакласніках» пад публікацыяй з фота старэйшага лейтэнанта міліцыі Ленінскага РАУС Гродна Уладзіміра Казлоўскага.
Гродзенцы адсвяткавалі 9 траўня на Кургане Славы 77-ю гадавіну Дня Перамогі. На свяце можна было паглядзець выставу зброі і выступ сабак, падпісаць паштоўку і заплесці сабе косы або купіць шашлык і салодкую вату.
Міліцыя правяла прафілактычную гутарку з настаяцелем храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне Андрэем Ноздрыным. Гэта стала вядома з адказу за подпісам начальніка УУС Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Андрэя Форыся. Яго апублікавала актывістка Вольга Бондарава.
Самы распаўсюджаны артыкул, які ўжываюць да работнікаў "Гродна Азот", - арт.19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх…
У Ваўкавыску на вул. Жолудзева знік чырвона-зялёны сцяг з аднаго з дамоў. Работнікі ЖКГ заўважылі…
У гродзенскай "Спецаўтагаспадарцы" падрыхтаваліся да цыклону: загадзя закупілі 17 тысяч тон супрацьгалалёдных матэрыялаў і выдзелілі…
У самым цэнтры Гродна выставілі на продаж аднапакаёвую кватэру-малютку на Замкавай, 14. Усе яе вокны…
Каворкінг знаходзіцца ў гандлёва-забаўляльным цэнтры Triniti. Гэта шматфункцыянальная пляцоўка "К.І.Т.", у якой можна чытаць кнігі,…
Амаль 39 000 метраў гірляндаў і 280 000 лямпачак спатрэбіцца для ўпрыгожвання Гродна да навагодніх…