Расійскія войскі пачалі уварванне на тэрыторыю Украіны. Пра гэта раніцай 24 лютага паведаміла Міністэрства замежных спраў Украіны.

«Удары па мірных украінскіх гарадах. Гэта агрэсіўная вайна. Украіна будзе абараняцца і пераможа. Мір можа і павінен спыніць Пуціна. Час дзейнічаць зараз», — напісаў МЗС Украіны ў Twetter.

У буйных гарадах Кіеве, Адэссе, Харкаве адбываюцца выбухі. Прэзендэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на паседжанні савета бяспекі Украіны ўвёў вайсковае становішча ў краіне. Украіна закрыла паветраную прастору.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у ноч 24 лютага аб’явіў пра пачатак вайны супраць Украіны. Ён назваў яе «спецыяльнай ваеннай аперацыяй ў Данбасе».

«Высокадакладнымі сродкамі паражэння выводзяцца са стрю ваенная інфраструктура, аб’екты ПВО, ваенныя аэрадромы і авіяцыя ўкраінскай арміі» — паведаміла РІА Новості.

Расія аб’явіла вайну Украіне. Што адбылося?
Грамадзянскія самалёты не лётаюць над Украінай. Скрыншот flightradar24

Пра пачатак вайны гаварылі сусветныя медыя яшчэ раней. Уварванне Расіі чакалі 16 лютага, але яго тады не адбылося. 21 лютага прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў Указы аб прызнанні Луганскай Народнай Рэспублікі і Данецкай Народнай Рэспублік.