Міліцыя правяла прафілактычную гутарку з настаяцелем храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне Андрэем Ноздрыным. Гэта стала вядома з адказу за подпісам начальніка УУС Адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна Андрэя Форыся. Яго апублікавала актывістка Вольга Бондарава, заўважыў Telegram-канал «Право имеют».

«Памятаеце бчб-папа Ноздрына, суграмадзяне, які спачатку тапіў за дзяржаўны пераварот, затым публікаваў нацысцкі гімн шлюхі Арсеньневай „Магутны божа“ ў выкананні гродзенскіх махляроў у расах, рэпосціў экстрэмісцкую памыйніцу ТУТбай, а затым апусціўся да падтрымкі тэрарыстычнага рэжыму Украрэйха?», — напісала Вольга.
Па заяве Вольгі Бондаравай правялі праверку. Парушэнняў з боку Ноздрына не выявілі. Але прафілактычную гутарку аб выкананні заканадаўства і недапушчэнні здзяйснення экстрэмісцкіх правапарушэнняў і злачынстваў правялі.
Андрэй Ноздрын — клірык Гродзенскай епархіі БПЦ, настаяцель храма Спірыдона Трыміфунцкага ў Гродне. У жніўні 2020 года заклікаў не распальваць варожасць паміж народам і арміяй. Мяркуючы па акаўнта ў Facebook, падтрымліваў Віктара Бабарыка. Выступаў супраць вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:
- «Малайчынка, ён на мяне напаў». Гродзенца судзяць пасля відэа яго канфлікту з актывісткай з камерай Вольгай Бондаравай
- «Антыдзяржаўныя выказванні». У Гродне пасля звароту актывісткі закрылі выставу беларускай скульптуры