Паўла Гедройця, настаяцеля касцёлаў у вёсцы Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта напісаў Telegram-канал «Гродненские сливы», які спрабуе дыскрэдытаваць святароў.

У канале не ўдакладнілі, вынеслі яму штраф або арышт. Вядома, што ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон. Таксама канал паведаміў пра «бандэраўскія песні», якія нібыта падабаюцца святару, і пра тое, што калегі пабаяліся прыйсці да яго на пасяджэнне.

Судзілі Паўла ў сярэдзіне сакавіка.

«Гродненские сливы» апублікавалі няправільнае фота, заўважыў падпісчык Telegram-канала «Право имеют». Яны зрабілі скрыншот старонкі цёзкі ксяндза.

Чытайце таксама: