нерухомасць у Гродне

Толькі ў судзе Ленінскага раёна Гродна з 2020 па 2022 гады па арт. 369 КК асудзілі 23 чалавекі. Іх прызналі вінаватымі ў абразе прадстаўніка ўлады ў інтэрнэце. Пра гэта «Гродзенскай праўдзе» расказаў намеснік старшыні суда Ленінскага раёна Гродна Юрый Казакевіч.

У большасці выпадкаў абвінавачаных пасля ўзбуджэння крымінальнай справы заключалі пад варту. У судзе іх каралі абмежаваннем волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрміны ад 1,5 да 3 гадоў. Мабільныя тэлефоны і ноўтбукі канфіскавалі як сродкі здзяйснення злачынства.

Ад 1000 да 3000 рублёў спаганялі у кошт кампенсацыі маральнага ўрону на карысць пацярпелых.

Раскаянне і ананімнасць

У большасці выпадкаў гродзенцы спадзяваліся на «ананімнасць» інтэрнэту і паддаваліся «на негатыўныя звесткі розных Telegram-каналаў і сацыяльных сетак аб дзейнасці супрацоўнікаў дзяржаўных органаў улады і кіравання», мяркуе Казакевіч.

Абвінавачаныя ў большасці сваёй раскайваліся ў зробленым і прасілі не караць іх строга.

Як пісаць каментары і не патрапіць пад артыкул?

Пакаранне наступіць, калі абраза была ў сувязі з выкананнем прадстаўніком улады службовых абавязкаў. Каментар павінен быць у публічным выступе, творы, у СМІ, у інтэрнэце. Да прадстаўнікоў улады адносяцца дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, члены Савета Рэспублікі, дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў, дзяржаўныя служачыя, якія маюць права ў межах сваёй кампетэнцыі аддаваць распараджэнні ці загады і прымаць рашэнні адносна асоб, не падпарадкаваных ім па службе, або іх блізкія.

Чытайце таксама: