На вуліцы Багуцкага плануюць пабудаваць аб’ект вытворча-адміністрацыйнага прызначэння. Яго хочуць размясціць побач з будынкам Гродзенскіх цеплавых сетак. Участак пад будаўніцтва прададуць з аўкцыёна, паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.

У Гродне паміж “Каронай” і Дамброўскага хочуць пабудаваць новае прадпрыемства. Дзе яшчэ з’явяцца вытворчасці?
Участак на якім плануюць пабудаваць будучае прадпрыемства. Крыніца: gcn.by

Пад забудову вылучылі 53 соткі. Там можна будзе пабудаваць прадпрыемства альбо завод апрацоўчай прамысловасці. Таксама там можна будзе размясціць офісы. Пачатковая цана аб’екта — 52,5 тыс. рублёў. Перможца аўкцыёна атрымае права арэнды на 50 гадоў.

У Гродне паміж “Каронай” і Дамброўскага хочуць пабудаваць новае прадпрыемства. Дзе яшчэ з’явяцца вытворчасці?
Участак на якім плануюць пабудаваць будучае прадпрыемства. Крыніца: gcn.by

Дата аўкцыёна пакуль невядомая.

Што яшчэ плануюць пабудаваць у Гродне

Комплекс будынкаў вытворчага і грамадскага прызначэння плануюць пабудаваць на вуліцы Карскага. Будынкі павінны быць да трох паверхаў. Участак плошчай амаль 0,5 га з правам арэнды на 50 гадоў прададуць з аўкцыёна. Пачатковая цана — 64,5 тыс. рублёў.

Будынак вытворчага прызначэння хочуць пабудаваць і на вул.Куйбышава. Участак пад будаўніцтва плошчай — 0,6 га плануюць прадаць з аўкцыёна. Пачатковая цана — 46 тыс. рублёў.

На вуліцы Гаражнай побач з Ідурскай шашой пабудуюць завод па вытворчасці металаканструкцый. Там плануюць арганізаваць выставачную залу з прыкладамі прадукцыі. З 10 траўня пачаліся грамадскія абмеркаванні праекта. Яны працягнуцца да 3 чэрвеня.

Чытайце таксама: