Аднакватэрны жылы дом, прызнаны пустуючым, прададуць з аукцыёна у Гродне. На яго месцы прапануюць пабудаваць грамадскі будынак. Гэта абавязковая ўмова продажу. Дом знаходзіцца на 4-м завулку Падольным паміж двума могілкамі - каталіцкімі і праваслаўнымі.

Плошча дома — 63, 6 кв. м, ўчастка — 0, 0783 га. Дом драўляны, аднапавярховы. Падчас пажару ён быў пашкоджаны. Фізічны знос складае 75%. На ўчастку ёсць прыбудова, склеп, гараж, летняя кухня.

Аукцыён

Пачатковая цана на аўкцыёне — 19 000 рублёў. Арганізатар аўкцыёну — Гродзенскі цэнтр нерухомасці. Аўкцыён адбудзецца 31 траўня 2022 года ў 12.00 па адрасе: г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (актавая зала). Дакументы на ўдзел можна падаць да 25 траўня.

У Гродне прапануюць пабудаваць грамадскі будынак паміж могілкамі. Раней на гэтым месцы згарэў дом
Дом на 4-м завулку Падольны. Фота: Яндекс. Карты

Дом прызналі пустуючым

Упершыню ў Гродне аўкцыён пройдзе ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку продажу пустых дамоў (зацверджана Пастановай Савета Міністраў ад 23.09.2021 № 547 і рэалізуе Указ Прэзідэнта ад 24 сакавіка 2021-га N 116 «Аб адчужэнні жылых дамоў у сельскай мясцовасці і ўдасканаленні працы з пустуючымі дамамі»).

Дакумент спрасціў парадак адчужэння жылых дамоў, якія былі пабудаваныя да 8 траўня 2003 года. Указ стварыў умовы для ўключэння ў абарот жылых дамоў, пустуючых тры гады і больш або якія знаходзяцца ў аварыйным стане. Цяпер пустуючыя жылыя дамы, прызнаныя судом нічыйнымі, выканкамы могуць прадаваць на аўкцыёнах па рынкавым кошце.