За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і нацысцкай сімволікі ў Telegram-каналах «Мусор Гродно», «Позорище Гродно», «Слухи Гродно» у Гродзенскай вобласці пакаралі трох непаўналетніх. Пра гэта распавялі ў рамках адзінага дня інфармавання, піша Telegram-канал “Право имеют”. 

У другім паўгоддзі 2026 года праваахоўнікі спынілі дзейнасць Telegram-каналаў «Мусор Гродно», «Позорище Гродно», «Слухи Гродно», а таксама чата «Обсуждалка Мусорки», «Арестанты Лиды». Там “з мэтай булінга” публікавалі фота і дадзеныя непаўналетніх з негатыўнымі выказваннямі ў іх адрас.

Telegram-канал «Слухи Гродно» меў 128 падпісантаў, «Позорище Гродно» – 45 і «Мусор Гродно» – 519.

Выявілі 13-гадовую адміністратарку Telegram-канала «Слухи Гродно. Адміністратарамі Telegram-канала «Позорище Гродно» апынуліся 15-гадовыя браты. З сямі найбольш актыўнымі ўдзельнікамі каналаў і іх законнымі прадстаўнікамі правялі індывідуальную прафілактычную працу.

Тыя ж меры прынялі ў дачыненні да трох непаўналетніх – за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў і нацысцкай сімволікі ў Telegram-каналах «Мусор Гродно», «Позорище Гродно», «Слухи Гродно».

АУС пастаянна маніторыць “ВКонтакте”, Instagram, TikTok, Telegram, лакальныя моладзевыя чаты і паблікі для выяўлення матэрыялаў экстрэмісткай накіраванасці з удзелам непаўналетніх.

Чытайце таксама: ВНУ Гродна змагаюцца з “моладзевым экстрэмізмам” па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў