У Гродне запрашаюць адзначыць Міжнародны дзень настольных гульняў. Арганізатары — гродзенская крама-клуб настольных гульняў «Кубік», вядомая стварэннем гульні «Паўстанцы», сучасным перавыданнем старых гродзенскіх ігральных карт з фабрыкі Лапіных і распрацоўкай многіх іншых настольных гульняў.
У дворыку па вул. Кірава, 3 у нядзелю, 2 чэрвеня, арганізатары будуць ладзіць гульнятэкі і турніры для дзяцей ад 3 гадоў і для дарослых. Там жа можна будзе пагуляць у гіганцкія настолкі. Свята пачнецца ў 12.00 і скончыцца ў 20.00, уваход бясплатны.
Як расказалі арганізатары, першы Сусветны дзень настольных гульняў (International Tabletop Day) заснаваў у 2013 годзе Уіл Уітан, вядучы вэб-шоў TableTop (многім ён знаёмы па ўдзелу ў «Тэорыі Вялікага Выбуху»). З тых часоў гэтую ініцыятыву з году ў год падтрымліваюць выдаўцы і гульцы з розных куткоў Зямлі, збіраючыся разам у адзін і той жа дзень і гуляючы ў настольныя гульні.
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…