У суботу, 13 ліпеня запрашаем усіх ахвотных, асабліва — дзяўчат і жанчын, далучыцца да майстар-класа па фламенка ад Наталлі Басавай з Джэрсі-Сіці, што ў ЗША. Спатрэбяцца туфлі на невысокім устойлівым абцасе, прасторная спадніца, ці любое зручнае адзенне. Папярэдняя танцавальная падрыхтоўка не патрабуецца. Узрост не абмежаваны.

Наталля пазнаёміць удзельніц і ўдзельнікаў майстар-класа з асновай танца фламенка — рухамі рук, тэхнікай дробаў, паставаю цела ў танцы. Раскажа пра асноўныя рытмы і жанры, пра мінулае і сучаснасць гэтага віду мастацтва, знакамітыя імёны фламенка, а таксама аб магчымасцях вывучэння танца ў Беларусі і за яе межамі.

"Гэта як з'ездзіць у Севілью не пакідаючы Гродна". Фламенка, вершы, мёд чакаюць удзельнікаў  майстар-класа па фламенка

Сама Наталля Басава займаецца вывучэннем фламенка ўжо больш за 15 гадоў. Зараз яна выкладае гэты жанр у ЗША (Idance studio NYC і Performing Arts Workshop Studio Jersey City), а таксама выступае ў групе Cadencia Dancers. Гаталля лічыць самым важным для сябе пазнаёміць як мага больш людзей з гэтым унікальным мастацтвам.

«Варта паспрабаваць танчыць фламенка перш за ўсё таму, што гэта паглыбленьне, „скачок“ у іншую культуру, у іншую мову і эстэтыку. Гэта як з’ездзіть ў Севіллю на некалькі гадзін, не пакідаючы роднага горада», — кажа яна.

Меркаваннем танцоркі, эмацыйнасць і пластыка танца вельмі прывабныя, а засваенне тэхнікі хоць і патрабуе шмат часу, але вельмі зразумелае.

«У многіх людзей узнікае адчуванне — вось тое, што я даўно шукаў. Фламенко разнявольвае, вучыць прымаць і адкрываць сябе. Нягледзячы на ​​народныя карані мастацтва, яно вельмі сучаснае, лёгка камбінуецца з іншымі напрамкамі музыкі і танца. Менавіта таму і хочацца, каб як мага больш людзей паспрабавалі сябе ў фламенка, бо першы ўрок можа стаць прыемным падарожжам на ўсё жыццё».

Каб не стамляцца танцамі, будзем рабіць паэтычныя паўзы з паэткай Людмілай Клачко з Мінска. Людміла Клачко. Яна аўтарка некалькіх паэтычных зборнікаў і ўдзельніца шматлікіх кніжных фестываляў. Сёлета яе вершы выйшлі ў перакладах на іўрыі і чэшскую мову.

"Гэта як з'ездзіць у Севілью не пакідаючы Гродна". Фламенка, вершы, мёд чакаюць удзельнікаў  майстар-класа па фламенка

Дзяўчаты кажуць, што пазнаёміліся амаль выпадкова, але сустрэча абедзьвум запомнілася. Нагодаю для знаёмства сталі вершы Людмілы. Ідэю выступіць разам яны называюць «прыгодай і авантурай». «Мне падабаецца, што вершы Людмілы вельмі розныя, ёсць сузіральныя, спакойныя, ёсць хуліганскія, рэзкія. А часам, як і ў фламенка, медытатыўны рытм змяняецца рэзкай «атакай», выбухам, «чартаўшчынкай».

"Гэта як з'ездзіць у Севілью не пакідаючы Гродна". Фламенка, вершы, мёд чакаюць удзельнікаў  майстар-класа па фламенка

Дзяўчаты лічаць, што паэзія — неад’емная частка фламенка. Праз шматзначныя і рытмічныя тэксты народных песень яна аб’ядноўвае танец з музыкай і адкрывае ў выканаўцаў здольнасць і гатоўнасць да раскрыцця ўласнай творчасці.

"Гэта як з'ездзіць у Севілью не пакідаючы Гродна". Фламенка, вершы, мёд чакаюць удзельнікаў  майстар-класа па фламенка

Упрыгожыць імпрэзу і дадаць асалоды ў сустрэчу дапаможа дэгустацыя мёду ад «Мядовага шляху» і адзінага ў Беларусі мядовага самелье Вольгі Гаўрылік.

"Гэта як з'ездзіць у Севілью не пакідаючы Гродна". Фламенка, вершы, мёд чакаюць удзельнікаў  майстар-класа па фламенка

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life