Першы турнір на настольным футоле на прызы Hrodna.life і Go-Go Pizza адбыўся ў Гродне 8 жніўня. У спаборніцтве паўдзельнічалі шэсць камандаў. Палова гульцой — айцішнікі. Прадстаўнікі гэтай прафесіі занялі ўсе прызавыя месцы турніра. Самымі лепшымі футбалістамі стала каманда «Хайбрыс» у складзе Дзмітрыя Пісара і Аляксея Рыжко. Яны ні разу за турнір не пацярпелі паразы.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

На другім месцы аказалася каманда «Галераўцы». У яе складзе гуляла адзіная дзяўчына турніра — Таня Астапенка разам з Андрэем Мулярчыкам. «Існуе меркаванне, што айцішнікі працуюць, як на галерах. Мы ведаем - так і ёсць» — пракаментавала Таня назву каманды.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Але час на адпачынак мае быць нават, калі працуеш, як на галерах. Настольны футбол вельмі папулярны ў айці кампаніях спосаб пераключыць увагу. Да слова, каманда, што заваявала другое месца працуе разам з пераможцамі турніра, у кампаніі Godel і часта трэніруюцца разам.

Трэцяе месца турніра атрымалі Глеб Койпіш і Андрей Дзяжкевіч са студыі Іquadart. Іх каманда мела назву «Традаўкі»

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Самымі малодшымі ўдзельнікамі турніра сталі браты Жэня і Лёша Рабушка. Лёша пераходзіць у пяты клас, а Жэня — у дзевяты. Хлопцы расказалі, што гуляюць не толькі ў настольны, але і ў сапраўдны футбол, а таксама любяць заўзець за сваю «Нёман». У гонар гэтага далі такую ж назву сваёй камандзе.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Усе удзельнікі спаборніцтва атрымалі дыпломы і сувеніры ад Hrodna.life, а пераможцам дасталіся яшчэ і смачныя прызы.

Па сканчэнні турніра ўдзельнікі частаваліся піцай ад Go-Go Pizza — вялікую з’елі разам у знак сяброўства. А пасля пераможцы частавалі усіх сваімі прызамі.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Калі ад піцаў засталіся толькі ўпакоўкі, мы ўзгадалі, як з імі правільна абыйсціся. Забруджаныя папяровыя тарелкі маюць адправіцца ў змяшанае смецце, а чыстыя кардонныя скрынкі могуць пайсці ў кантэйнер для макулатуры.

У турніры Hrodna.life па настольным футболе перамаглі айцішнікі

Да слова, спраўдзіць свае веды ў сартаванні смецця можна ў гульні, якую мы сёлета распрацавалі разам са студыяй Іquadart.

Да слова, спраўдзіць свае веды ў сартаванні смецця можна ў гульні, якую мы сёлета распрацавалі разам са студыяй Іquadart. Больш даведацца пра лёс гарадскога смецця вы можаце даведацца з нашага лонгрыда.

250 тон «грошай» штодня. Як смеццесартавальны завод Гродна ратуе рэсурсы і экалогію

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life