Будынак будзе працаваць як шматфункцыянальны турыстычны цэнтр. У комплексе размесцяць міні-бровар, музей піва, рэстараны, пабы, буцікі і гатэль. Цяпер на аб’екце працуе каля 70 чалавек, піша «Перспектыва».
Будаўнікі вядуць бетонныя і аддзелачныя работы. На месцы знесенай прахадной рыхтуюць асноўны ўваход у цэнтр. Ужо заключылі дагавор з беларускім вытворцам тратуарнай пліткі — у 2026 годзе хочуць выйсці на набярэжную Нёмана. Забіваюцца палі для будаўніцтва агляднай пляцоўкі.
У верасні адкрыюць галоўны офіс гродзенскага піўзавода, пасля — і астатнія памяшканні.
Піўзавод рэканструявалі пяць гадоў
Рэканструкцыю комплексу былога гродзенскага піўзавода і палаца Агінскіх распачалі восенню 2021 года. У ходзе работ хацелі захаваць аўтэнтычны гістарычны антураж, аднавіць бровар, а таксама злучыць прастору завода з набярэжнай Нёмана.


