Гродзенская вобласць знаходзіцца ў “вельмі адноснай параўнальнай бяспецы”, упэўнены старшыня Гродзенскага аблвыканкама Юрый Караеў. На яго думку, у цяперашніх геапалітычных умовах Лукашэнку ўдалося “выціснуць усё для бяспекі”.
Караеў стаў новым героем праграмы «Надо поговорить» канала «Гродно Плюс». У размове з прапагандысткай Веранікай Цыганок чыноўнік выказаўся аб узроўні бяспекі ў Гродзенскай вобласці і “нестандартных сітуацыях” на мяжы.
— Пастаянна правяраецца боегатоўнасць узброеных сіл – нефармальным чынам, абыходзячы Міністэрства абароны і генштаб, правяраецца кантрольным органам кіраўніка дзяржавы Дзяржсакратарыятам Савета бяспекі рэальная боегатоўнасць на тактычным узроўні.
Старшыня Гродзенскага гарвыканкама дадае, што зараз турбуюць атакі знешніх хакераў – як на кашалькі людзей, так і на кібербяспеку прадпрыемстваў.
Выказваючыся пра абстаноўку на мяжы, Караеў адзначае, што ён кантралюе сітуацыю. Таксама яго інфармуюць аб “нестандартных сітуацыях”.
— Мяжа ёсць мяжа. Там заўсёды нешта адбываецца – розныя памкненні. Хтосьці недастаткова разумее, з якімі законамі і ў якую краіну ён уехаў, хтосьці спрабуе рызыкаваць, хтосьці арганізавана ці неарганізавана спрабуе нешта правезці, – кажа Караеў.
Чытайце таксама: “Не былі яны за бчбесаў”. Караеў выказаўся пра галоўныя рысы гродзенцаў і беларусаў у цэлым



