З-за марозу і галалёду у Гродне расце колькасць траўм. У галалёд траўмапункт прымае да 120-190 пацыентаў у дзень. Самымі пікавымі днямі называюць выходныя, святы і панядзелкі, піша «Гродзенская праўда». 

Сярод самых частых траўм — удары і расцяжэнне звязкаў. Большасць з іх не адносяцца да цяжкіх.

Пераломы дыягнастуюць радзей. Сярод іх часцей за ўсё сустракаюцца пераломы прамянёвай косткі, таму што людзі падаюць на выцягнутую руку. Таксама ламаюць шчыкалаткі. Радзей за ўсё сустракаюць пацыентаў з выцятымі ранамі. Аднаўленне пасля пералому займае каля месяца. Значна больш часу патрабуецца пры пераломе са зрушэннем.

Траўмпункт працуе ва ўзмоцненым рэжыме. Пры неабходнасці прыцягваюць больш медперсаналу.

Як засцерагчы сябе ў галалёд

Траўматолаг-артапед гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гродна Пётр Кандрашчук дае парады, як паводзіць сябе ў галалёд.

  • пры выхадзе на вуліцу ў галалёд лепш аддаць перавагу ўстойліваму абутку і ісці павольна;
  • пры ўдары і расцяжэнні да месца траўмы прыкласці холад, пры ране — накласці чыстую павязку;
  • лепш самастойна не прамываць раны і не спрабаваць дастаць іншародныя прадметы — гэта можа справакаваць крывацёк;
  • самастойна ўпраўляць вывіх — небяспечна;
  • пры траўме трэба звярнуцца ў лякарню, асабліва калі моцны боль не сышоў на працягу паўгадзіны.

Чытайце таксама: У БХМД Гродна адкрылі дадатковы кабінет — гродзенцы прыходзяць з траўмамі пасля падзенняў на лёдзе