Яўгену Макарчуку 32 гады, ён родам з Ліды. Восенню 2022 Макарчук пераехаў у Польшчу і стаў выступаць на рынгу — марыў заваяваць пояс чэмпіёна свету для гэтай краіны. У канцы снежня 2024 года сувязь з Макарчуком перарвалася — пазней яго знайшлі ў Беларусі, піша «Зеркало» са спасылкай на TVP Sport.
Па прыездзе ў Польшчу ў 2022 Макарчук заяўляў, што не можа вярнуцца ў Беларусь, паведаміў яго прамоўтэр Марыюш Грабоўскі. У наступных інтэрв’ю баксёр казаў, што некалькі пакаленняў у яго сям’і “выхоўвалі ў духу польскасці”. Макарчук дадаваў, што ў Польшчы “адчувае сябе як дома”, называў сябе палякам і хацеў заваяваць пояс чэмпіёна свету для Польшчы.
У пераездзе Макарчуку дапамагаў фонд яго кіраўнік Дзяніс Звонік паведамляе, што баксёра забяспечылі грашыма, жыллём і харчаваннем.
У снежні 2024 года сувязь з Макарчуком абарвалася. Ён з’ехаў, пакінуўшы свае рэчы і ўзнагароды — паясы, атрыманыя за перамогі на рынгу. “Ён пакінуў пасля сябе фінансавыя абавязацельствы не толькі перада мной, але і перад трэнерамі і менеджэрам”, — дадае Звонік.
Калег здзівілі паводзіны Макарчука, бо ён пакінуў краіну без папярэджання. Пасля аказалася, што баксёр знаходзіцца ў Беларусі — трэніруецца ў Мінску, наведваў ААЭ і праводзіў бой у Германіі.
У Артура Кондрата, кіраўніка арганізацыі, якая падтрымлівае палякаў з усходу, гэта выклікала падазрэнні. Ён выказвае меркаванне, што Макарчук мог пайсці на супрацоўніцтва са спецслужбамі — заключыў здзелку, каб прадоўжыць кар’еру.
«Калі б ён не пайшоў у нейкім аб’ёме на супрацоўніцтва, то, хутчэй за ўсё, не выехаў бы ў Дубай, а пазней у Нямеччыну. <…> Той факт, што Макарчук прадстаўляў Польшчу, не маглі яму вось так проста дараваць. Раз ён перамяшчаецца па свеце, высокая верагоднасць таго, што ён мог пайсці на супрацоўніцтва, бо ў адваротным выпадку ў яго маглі б быць сур’ёзныя праблемы з законам», – лічыць Кондрат.
“Калі ён сапраўды вярнуўся ў Беларусь, у гэтага павінна быць нейкае другое дно”, — адзначыў прамоўтэр.
Польскі саюз бокса на запыты польскіх журналістаў і зварот асацыяцыі не адказаў, як і сам спартсмен.
Чытайце таксама: 23-гадовы рэпер з Астраўца загінуў на вайне ва Украіне. Ён нядоўга паваяваў на баку Расіі



