Белгідрамет паведаміў аб рэкордных маразах — у ноч на 2 лютага была самая халодная ноч у сезоне. У некаторых частках краіны зафіксавалі да -31,1 градуса. У сувязі з гэтым Мінадукацыі дазволіла мясцовым выканкамам прыпыняць заняткі ў школе, калі тэмпература фіксуецца на ўзроўні -20. Рашэнне міністэрства выклікала спрэчкі сярод беларускіх бацькоў.

«Беларусы, ваша дзіця ідзе ў школу?» — пацікавілася беларуская рэпетытарка Ірына Захарава. Менш чым за суткі пост выкладчыцы набраў больш за 600 адказаў.

Адны ўдзельнікі абмеркавання лічаць, што маразы — не перашкода для заняткаў. Дзяцей можна адвезці ў школу на машыне, таму холаду яны не адчуюць.

Іншыя лічаць, што калі ёсць магчымасць адпачыць ад школы без прагулу — то варта ёй скарыстацца.

«Такое ўражанне, што ісці 7 км праз лес… У мяне большая частка класа жыве каля школы. Хто на аўтобусе едзе, гэта я разумею. Так бацькам і напісала. Але 300 м прайсці, думаю, нікому не будзе складана і ў -30°С. У класе вельмі цёпла», — піша litviak.inna

«Зрабіце дзецям свята і ўспамін на ўсё жыццё. Я да гэтага часу памятаю, як мы не хадзілі ў школу пару дзён, з-за маразоў, у годзе так 2003 ці 2004», — успамінае zdreva_brest

«Полацк, 7 клас, не ідзем, да школы 5 хвілін. Ніколі не ўпускаем магчымасці прапусціць школу. Урокі зроблены, дзеці шчаслівыя. Такія прыемныя моманты дзеці памятаюць усё жыццё. Я да гэтага часу ўспамінаю, калі ў нас адмянялі ўрокі з-за марозу», — адзначае galiashatybelko.

Таксама адзначаюць, што “дзяцей лішніх няма”.

«Я лічу, што мароз -20 не нагода не ісці ў школу, якая знаходзіцца ў 5-10 хвілінах хады. А калі яшчэ дзяцей возяць на аўто, дык тым больш. Добра раней, у вёсках гадзіну па гурбах дабіраліся, але зараз. Як шастаць па гандлёвых цэнтрах, дык норм, а як у школу: «Мам, заўтра маразы — мы не пойдзем», да школы 3 хвіліны», — піша barsia_pro_blog

«Чаму вы пакідаеце дзяцей дома ў -25? Няўжо ягадка замерзне, калі пройдзе 200 метраў да школы? Бо наша дзяцінства было больш суровым! Не было куртак з мембранай, непрадувальных штаноў, непрамакальных пальчатак. Мы паўдня сядзелі на вуліцы ў любы мароз, катаючыся на пакетах і кардонках», — адзначае tone4ka_chumakova

“Сын сёння паўдня гуляў на вуліцы, таму пытанне аб тым, каб не ісці ў школу, нават не ўздымалася”, – пішат olesia_a_k.

Адмену заняткаў абмяркоўваюць і ў іншых галінках Threads. Напрыклад карыстальніца a.kisva паведаміла, што класны кіраўнік патэлефанавала бацькам, чые дзеці не прыйшлі ў школу — запатрабавала “тэрмінова прыехаць, таму што ніякай уважлівай прычыны на гэта няма”.

У каментарах карыстальнікі параілі беларусцы ў размове з класным кіраўніком спаслацца на дазвол Міністэрства адукацыі.

Чытайце таксама: Гродзенскіх школьнікаў хочуць засцерагчы ад шкоднага кантэнту. Прычынай стаў фэйк пра тэракт у Гродне