На вуліцы Горкага падчас левага павароту кіроўца аўтобуса стаў не ў сваю паласу, чым справакаваў аварыйную сітуацыю для кіроўцы з правай паласы, які таксама здзяйсняў левы паварот, піша autogrodno.by.

Дзеянні з боку кіроўцы легкавушкі былі імгненнымі: мужчына апярэдзіў аўтобус, заблакаваў яму рух і пайшоў разбірацца.

— Тады на дарозе сітуацыя здалася мне небяспечнай. Калі б на маім месцы быў буйнагабарытны транспарт, магла б быць аварыя, у якой пацярпелі б пасажыры грамадскага транспарту. Таму мая рэакцыя была такой выбухной, — патлумачыў кіроўца легкавушкі.

Ён выказаў прэтэнзію кіроўцу аўтобуса і ўдарыў кулаком па люстэрку задняга віду. Паводле яго слоў, ён хацеў, каб люстэрка склалася, але яно адламалася і заляцела ў салон аўтобуса. Ніхто з людзей у аўтобусе не пацярпеў.

Няправільна змяніў паласу: у Гродне мужчына спыніў аўтобус і кулаком знёс яму люстэрка

Відэа ён даслаў праз доўгі час. Кажа, яго ўчынак мог бы характарызавацца як дробнае хуліганства. Таму ён доўга нікому не паказваў відэа. А цяпер наважыўся. Лічыць, што відэа прыцягне ўвагу да правільнасці праезду скрыжаванняў.

Гэта не першы канфлікт падчас павароту налева на гэтым скрыжаванні.

Схема скрыжавання Горкага-Багуцкага:

Няправільна змяніў паласу: у Гродне мужчына спыніў аўтобус і кулаком знёс яму люстэрка

boguckogo 001111
Фота 2017 года