Чым запомніцца гродзенцам восень 2018 акрамя цёплага верасня і туманнага лістапада? Мы ўзгадалі самыя чытаныя, гучныя, важныя або дзіўныя тэмы, пра якія пісалі на Hrodna.life апошнія тры месяцы. Падаем іх храналагічна.
Маша вярнулася ў лес
У верасні мы зноў пісалі пра 29-гадовую Машу, якая са сваім холпцам жыла раней у лесе на ўскаіне горада. Пасля нашых публікацый ён дапамаглі аднавіць дакументы, працаўладкавалі і нават паспелі даць інтэрнат. Але ім дзяўчына не скарысталася — яна вярнулася ў лес Маўляў, жыццё ў горадзе і праца ў калектыве гэта не для яе.
«Я вярнулася ў лес, дзе мне стала нашмат лепш. Там я сплю і адпачываю, мяне ніхто не чапае. Тут я адчуваю, што гэта маё».
Чалавек-павук made in Hrodna
Гэтай восенню ў нашым горадзе з’явіўся свой Чалавек-Павук — 15-гадовы Яраслаў (насамрэч, ужо трэці гродзенскі чувачок-павучок). Перад тым як у пачатку верасня паказаць сябе гродзенцам на вуліцах горада, хлопец пабываў са сваім касцюмам на Вялікім Фестывалі коміксаў, касплэю і музыкі ў Санкт-Пецярбургу.
Рэканструкцыя замка па-беларуску
Бадай адна з самых скандальных падзей верасня 2018 — тое, што на Старым замку будаўнікі пачалі закладваць сучаснай цэглай абарончую сцяну часоў Вітаўта. На крытыку спецыялісты адказалі: усе працы ідуць згодна з праектам, ды і наогул гэта не Вітаўта сцяна, а навабуд міжваенных палякаў. Дарэчы, праз нейкі час у ход пайшлі ўжо не цэглы, а блокі.
Халяўная шаўрма
Пачатак кастрычніка гродзенцам запомніўся сотняй порцый бясплатнай шаўрмы ад «ПаркКінга». Першыя ахвотныя паесці нахаляву займалі чаргу да кафэ за дзве гадзіны! Калі акцыя пачалася, у чарзе стаяла значна больш за сто чалавек. Дарэчы, мы разам з «ПаркКінгам» зрабілі класны тэст пра ежу — паспрабуйце яго прайсці!
Немаўля ў сметніцы
Жахлівая навіна прыйшла 9 кастрычніка: ноччу на вуліцы Гая ў Гродне ў кантэйнеры для смецця знайшлі цела нованароджанага. Пазней следчыя вызначылі жанчыну, якая нарадзіла немаўля — гэта раней не судзімая 34-гадовая жыхарка Гродна. Яе мацярынства пацвердзілася вынікамі даследавання ДНК. 31 кастрычніка кабету затрымалі.
Візіт Лукашэнкі і марафет
19 кастрычніка ў Гродна ўпершыню за шмат гадоў завітаў прэзідэнт. Напярэдадні ў горадзе адбываўся сапраўдны хушер: мясцовыя ўлады вырашылі падрыхтавацца да візіта кіраўніка дзяржавы на ўсе сто, таму пафарбавалі нават тыя дамы, якія ўжо вызначаныя па пад знос.
Таксісты vs пасажыр
Лістапад быў багаты на тэмы звязаныя з таксі. Дырэктар адной буйной фірмы і простыя таксісты тлумачылі, чаму яна так часта трапляюць у гучныя ДТЗ. Мы зладзілі фінальны заезд «таемнага пасажыра». А самай гучнай стала гісторыя пра тое, як у Гродне два дзясяткі таксістаў з’ехаліся правучыць кліента. Каб паспець на месца і зрабіць для вас рэпартаж, наш Руслан Кулевіч нават сарваўся з заняткаў англійскай мовы!
[irp posts="93 571″ name="Гродзенскія таксісты расказваюць, навошта запрашаюць адзін аднаго на агеньчык""]
На суд у турэмнай робе
У нашай краіне жыць без гумары вельмі складана. 22 лістапада гродзенскі актывіст прыйшоў у суд у турэмнай робе і з драўлянай калодкай. Суд перанеслі.
Нагадаем, 7 лістапада міліцыя затрымала Мікалая Саляніка разам з іншым членам АГП у Гродне Аляксандрам Лаўрэнцьевым за спробу правядзення несанкцыянаванага пікету. У той дзень Салянік і Лаўрэнцьеў прайшлі па цэнтры горада з плакатам «Долой Самодержавие»
Прапанова года?
У канцы крыху рамантыкі. 27 лістапада заўзятар «Нёмана» зрабіў прапанову сваёй дзяўчыне на хакейным матчы ў Гродне. Жадаем пары шчасця!