Муж і жонка са студзеня па красавік 2026 выносілі элітны алкаголь, каву, кандытарскія вырабы і іншыя тавары з сеткавага магазіна. Падман атрымоўваўся праз адпрацаваную схему – частку пакупак аплачвалі карткай праз касу самаабслугоўвання, а пад імі хавалі скрадзеныя прадукты.
Усяго пара скрала тавараў на агульную суму больш чым на 12 тыс. руб. – гэта асабліва буйны памер. Пры назначэнні пакарання суд улічыў у якасці змякчальных абставін добраахвотнае пакрыццё ўрону, прычыненага злачынствам, а таксама наяўнасць на ўтрыманні ў абвінавачаных малалетняга дзіцяці.
Суд прызнаў пару вінаватымі ў тайным выкраданні маёмасці (крадзяжы), учыненым групай асоб у буйным памеры. На падставе ч.3 арт.205 КК кожнаму з іх прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 2 гады 6 месяцаў са штрафам у памеры 70 базавых велічыняў (3150 руб.).
Чытайце таксама: Выбілі дзверы, забралі цвікадзёр. Невядомыя праніклі ў палац Радзівілаў у Дзятлаве



