19 кастрычніка 2018 года Гродна наведвае прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Між іншым, ён мае наведаць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Да візіту прэзідэнта ў горадзе рыхтаваліся загадзя.

Ва ўніверсітэце ў гэты дзень абмежавалі ўваход у галоўны корпус. Ён даступны для навучэнцаў толькі па адмысловым спісе, уваход па пашпартах, біблятэка і сталовая не працуюць. Як паведамляюць некаторыя крыніцы, для студэнтаў загадзя нават склалі спіс дазволеных пытанняў.

6.00−9.00 — ачышчаюць паркоўкі ўздоўж Горкага

Ад раніцы 19 кастрычніка па вуліцы Горкага, па якой запланаваны праезд прэзідэнцкага картэжу, кожныя 100 метраў дзяжураць супрацоўнікі ДАІ. Таксама ўздоўж Горкага вызваленыя ад аўто паркоўкі.

Таксама па Горкага загадзя актыўна фарбавалі фасады дамоў — як савецкіх шматпавярховікаў, так і драўлянай забудовы Новага свету, якую наогул планавалі зносіць. Таксама з’явілася будаўнічая тэхніка на даўно закінутай пляцоўцы будаўніцтва студэнцкага гарадка.

10.00 — прэзідэнт прыляцеў у Каробчыцы

Паводле інфармацыі БелТА, Лукашэнка пачаў візіт з наведвання агратурыстычнага комплексу «Гарадзенскі маёнтак «Каробчыцы». Нагадаем, што стваральнік «Каробчыц» — Анатоль Грышук — шматгадовы дырэктара Гродзенскага мясакамбіната, член Савету Рэспублікі. Ён адзін нямногіх людзей, перад кім Лукашэнка публічна прасіў прабачэння. Гэта здарылася пасля таго, як сілавікі спрабавалі арыштаваць Грышука — прэзідэнт асабіста загадаў яго выпусціць.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Он в Гродно #grodnolive #grodnonews #grodno #grodnonow #hrodna #hrodnalife #belarus #belarusnow

Публикация от Rasl Kulevich (@raslkulevich)

Чакалася, што верталёт Лукашэнкі прызямліцца ў Пышках, але за дзень да візіту камунальныя службы пачалі наводзіць парадак у ваколіцах Каробчыц.

Візіт Лукашэнкі ў Гродне: хроніка падзей 19 кастрычніка (абнаўляецца)
Аляксандр Лукашэнка ў Каробчыцах. Злева ад яго — Анатоль Грышук, дырэктар мясакамбіната
У Каробчыцах прэзідэнт пацікавіўся ў мясцовых чыноўнікаў аб праблемных пытаннях у сельскай гаспадарцы. Кіраўнік вобласці Уладзімір Краўцоў агулам ахарактарызаваў сітуацыю, акцэнтаваўшы ўвагу на недаборы збожжа. Неспрыяльныя кліматычныя ўмовы ў маі і чэрвені адмоўна адбіліся на ўраджаі: збожжавых сабрана менш у параўнанні з мінулым годам, пры плане 1,5 млн т атрымалі 1,15 млн т збожжа разам з кукурузай.


У далейшых планах Лукашэнкі - наведаць спорткомплекс «Пышкі» з крытымі хакейнай і футбольнай пляцоўкамі. Ва ўніверсітэце ён сустрэнецца з таленавітай моладдзю з трох гродзенскіх вышэйшых школ: ГрДУ, аграрнага і медыцынскага ўніверсітэта.

Візіт Лукашэнкі ў Гродне: хроніка падзей 19 кастрычніка (абнаўляецца)
Затор на аб’язной у напрамку вул. Суворава. Шлях з Каробчыц у цэнтр горада перакрыты, таму гродзенцы вымушаныя чакаць. Фота: vk.com/autogrodnoby


12.40 — закрытая для руху вуліца Ажэшкі, прэзідэнт ва ўніверсітэце

Да ўніверсітэту не падыйсці бліжэй чым на 100 метраў.

Візіт Лукашэнкі ў Гродне: хроніка падзей 19 кастрычніка (абнаўляецца)
Вуліца Горкага пустая

Візіт Лукашэнкі ў Гродне: хроніка падзей 19 кастрычніка (абнаўляецца)
Заезд на Ажэшкі закрыты

Ва ўніверсітэце імя Купалы прэзідэнту далажылі, што за апошнія гады там значна павялічылася колькасць выкладчыкаў з вучонымі ступенямі і званнямі, ВНУ актыўна займаецца пазабюджэтнай дзейнасцю, прыцягваючы сродкі на сваё развіццё.

У размове са студэнтамі Лукашэнка сказаў, што яго хвалюе «адток мазгоў» за мяжу.

«Ёсць яшчэ тэма, якая патрабуе ўвагі дзяржавы, і яна непакоіць — гэта імкненне маладых людзей атрымаць вышэйшую адукацыю за мяжой», — сказаў прэзідэнт.

Ён таксама дадаў, што сістэма адукацыі павінна заахвочваць ініцыятыву і рыхтаваць спецыялістаў новай фармацыі з добра развітымі прадпрымальніцкімі навыкамі. «Гэта патрабаванне сучаснага свету. Часта мы пакутуем менавіта ад таго, што не ўмеем выгадна прадставіць інтарэсы і магчымасці нашай краіны за мяжой», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Размова ішла і аб будаўніцтве для ВНУ дадатковых карпусоў інтэрнатаў. Гэта ў тым ліку дапамагло б больш актыўна прыцягваць на навучанне замежных студэнтаў. Прэзідэнт цікавіўся коштам праекта і адзначыў, што на гэтае пытанне трэба паглядзець яшчэ і ў параўнанні з іншымі абласнымі цэнтрамі. «Калі самая вялікая праблема з забяспечанасцю інтэрнатамі, то, вядома, дапаможам тут», — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка даручыў прааналізаваць і прадставіць яму ўсю інфармацыю на гэты конт, у тым ліку па магчымых крыніцах фінансавання, уключаючы мясцовыя.

[irp posts="89 001″ name="Студэнты, армія, збожжа і мільярды: 6 заяваў Лукашэнкі, якія прагучалі ў Гродне"]


Паводле некаторай інфармацыі, Аляксандр Лукашэнка можа прадставіць у Гродне свайго новага памочніка па Гродзенскай вобласці. Папярэдні памочнік, Сяргей Раўнейка, быў затрыманы КДБ вясной 2018 года за карупцыю. Ад візіту ў Гродне могуць залежыць і далейшыя кар’еры некаторых мясцовых чыноўнікаў. Мечыслаў Гой ужо адпрацаваў у якасці старшыні гродзенскага гарвыканкама чатыры гады — звычайна на гэтай пасадзе даўжэй не затрымліваюцца. Ён паспяховы кіраўнік горада і, магчыма, яго чакае павышэнне. Нагадаем, былы кіраўнік горада Андрэй Худык гэтак патрапіў з гарвыканкама ва ўпраўленне справамі прэзідэнта, а потым — ва ўрад. Таксама цягам бліжэйшых месяцаў можа змяніцца кіраўніцтва аблвыканкама. Уладзіміру Краўцову прадракаюць хуткі выхад на пенсію.


А вось тут пачытайце, як сустракалі прэзідэнта ў Гродне ў 1923 і 1933 гадах. Падказка: тады быў іншы прэзідэнт.

[irp posts="48 612″ name="У Гродна едзе Пан Прэзідэнт. Не той, што вы падумалі"]