Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 08:57

Аляксандр Лукашэнка прыедзе ў ГрДУ? Як ва ўніверы рыхтуюцца да прыезду прэзідэнта

У суполцы “Типичный Гродненец” ананімная крыніца расказала пра тое, што 19 кастрычніка, калі ў Гродна прыязджае прызідэнт, уваход у галоўны корпус універсітэта на Ажэшкі, 22 будзе даступны толькі для навучэнцаў па адмысловым спісе. Уваходзіць яны будуць па пашпартах. Бібліятэка і сталовая працаваць не будуць. Яшчэ адна крыніца з універсітэту пацвердзіла інфармацыю.

“Паважаныя старасты навучальных груп, прашу праінфармаваць студэнтаў групы, што парадак працы 19 кастрычніка наступны: студэнты груп СДП-мат (НПД) -171, СДП-КБ-181, СДП-ПМ-181, СДП-УИР-181 прыходзяць на навучальныя заняткі ў корпус Ажэшка, 22 не пазней 9.15; уваход у корпус па вул. Ажэшка, 22 у гэты дзень будзе ажыццяўляцца па пашпарце і загадзя падрыхтаваных спісах названых груп.

Доступ іншых асобаў у корпус у гэты дзень будзе закрыты. Усякага роду кансультацыі з навуковымі кіраўнікамі і іншыя сустрэчы на ​​тэрыторыі корпуса па вул.Ажэшкі, 22 у гэты дзень будуць немагчымыя праз адсутнасць выкладчыкаў у корпусе. Сталовая і бібліятэка будуць таксама зачыненыя”, – перадае крыніца.

Пра меркаванае наведванне прэзідэнтам ГрДУ і сустрэчу са студэнтамі ўжо паведамлялася раней, аднак пацвердзіць ці абвергнуць інфармацыю нам не ўдалося.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: