18 кастрычніка каля 19:30 на трасе М6 паблізу Валожына адбылася цяжкая аварыя: маршрутка «Мінск-Гродна» заехала ў бетонную агароджу, якая ў будучыні будзе падзяляць сустрэчныя патокі, піша Аutogrodno.by.

Удар быў такой сілы, што матор мікрааўтобуса апынуўся ў салоне. Карыстальнікі АўтаГродна, што праязджалі ўчастак з аварыяй, паведамляюць пра ахвяраў.

Маршрутка "Мінск-Гродна" заехала ў бетонную агароджу на трасе М6. Папярэдне паведамляюць пра ахвяраў

Маршрутка "Мінск-Гродна" заехала ў бетонную агароджу на трасе М6. Папярэдне паведамляюць пра ахвяраў

minsk grodno 05

Папярэдне вядома, што аднаго з пасажыраў у момант удару выкінула з салона. Відавочцы паведамляюць, што загінула жанчына. Усяго ў салоне было каля 15 чалавек.

— Сваімі нагамі з маршруткі выйшлі толькі 3 чалавекі, у тым ліку і кіроўца, — піша на сваёй старонцы ў Facebook Валер Мінец і дадае, што на тым участку дзейнічала абмежаванне ў 50 км/г.

minsk grodno 04

Таксама ёсць інфармацыя, што сёння на гэтым участку трасы змянілі арганізацыю дарожнага руху.

— Раней з’езд быў па знешнім кальцы і следам зігзаг каля моста, а сёння пусцілі па ўнутраным. А 15:00 там яшчэ не былі ўсталяваныя святлоадбівальныя знакі. Былі пластыкавыя адбойнік і адзін паказальнік, — паведаміў NewGrodno кіроўца.

Іншы кіроўца, Алег, які праязджаў гэтае месца мінулай ноччу, паведаміў: «Там перад аб’ездамі ў большасці месцаў не стаяць святлаадбівальнікі і даводзілася ўключаць далёкі, каб патрапіць куды трэба».

У групе АўтаГродна аб наступствах аварыі распавёў Яўген: «Жанчына загінула. Так. Мужа павезлі ў лякарню, быў у прытомнасці. Хлопца выкінула праз лабавое. Дзяўчынка гадоў сем ў вельмі дрэнным стане. Я нават не магу тут напісаць, што з ёй стала. Дзяўчынка 6 класа з мамай ехала. Таксама ў дрэнным стане, яны вярталіся з лячэння з Бараўлянаў. Кіроўца казаў што асляпіла „сустрэчку“. Але той, хто ехаў за ім, сказаў, што ніхто нікога не сляпіў. Прычыну скажуць следчыя».

Будзе дапоўнена.