На працягу некалькіх дзён гарадскія камунальныя службы актыўна працуюць, наводзячы парадак на дарогах і будынках у цэнтры Гродна. Асабліва гэта заўважна на вуліцы Горкага, у раёне Новага свету. Там службы нават устаўляюць вокны і тынкуюць будынкі, якія ідуць пад знос. Парадкаванне прымеркавана да прыезду прэзідэнта Беларусі.

Чакаецца, што Аляксандр Лукашэнка прыедзе ў Гродна 19 кастрычніка, але да панядзелка 15 кастрычніка горад ужо павінен быць гатовы да прыёму.

Жыхары Новага свету кажуць, што проста так рамонту ад гарадскіх службаў не дачакаешся, а тут за некалькіх дзён вонкавыя бакі будынкаў прыводзяць у ідэальны парадак. Праўда, унутраная частка так і застаецца ў аварыйным стане.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life