Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 00:31

«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку – гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву

Вадзім Саранчукоў за працай.Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Год назад кіраўнік партыі БНФ па Гродзенскай вобласці адкрыў рамесніцкую майстэрню і пачаў здзіўляць сваймі драўлянымі вырабамі. Пра шлях ад Шэрлака Холмса, потым юрыста і да рамесніка распавядае Вадзім Саранчукоў, піша Белсат.

«Ой, а што гэта будзе?», – пытаюся, падымаючы кавалачак дрэва са стала.

«Потым убачыш», – захоўвае таямніцу наваспечаны майстар.

«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку – гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву
Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Вадзім Саранчукоў больш вядомы як грамадскі актывіст і кіраўнік партыі БНФ па Гродзенскай вобласці. Год таму новае хобі цалкам змяніла жыццё Вадзіма. Не, ён не перастаў займацца палітыкай і грамадскімі справамі, аднак знайшоў для сябе занятак, які не толькі прыносіць радасць, але і заробак.

– Трэба было атрымаць дзве вышэйшыя адукацыі, каб зразумець, што сядзець у офісе нецікава, – адразу тлумачыць Вадзім. – Я юрыст, і эканамічнае суправаджэнне бізнесу – мая спецыялізацыя. Юрыстам я працаваў некалькі месяцаў. Потым зразумеў, што гэтая прафесія ў класічным выглядзе – не маё. Я безумоўна рады, што атрымаў юрыдычную адукацыю. Гэта дапамагае кожны дзень у жыцці. Я не баюся закону, не баюся шукаць інфармацыю, ведаю, дзе яе шукаць. А да працы рукамі заўсёды цягнула. Недзе год таму я паспрабаваў працаваць з дрэвам, пачало атрымлівацца і я вырашыў працягваць.

«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку – гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву
Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Як распавёў Вадзім, начытаўшыся Шэрлака Холмса ў дзяцінстве, ён марыў быць прыватным дэтэктывам і, мабыць, таму выбраў юрыдычную адукацыю. Аднак за сваё жыццё яму давялося змяніць цэлае мноства заняткаў. Яшчэ ў 1990-х гадах разам з бацькам ён рабіў вітражы. Пасля працаваў юрысконсультам у праграме Міжнароднай арганізацыі працы, потым мэнэджэрам, загадчыкам аддзелу па кандыцыянаванні і вентыляцыі ў адной прыватнай фірме, потым трэнерам і г.д. Якісьці час таму ён вярнуўся да апрацоўкі шкла. Да гэтага часу Вадзім наносіць на шкляныя кубкі і келіхі амаль любыя малюнкі, у прыватнасці выявы Пагоні і нават пейзажы Камчаткі.

– Любы чалавек павінен чымсьці займацца. Партыя – праект не камерцыйны. У партыі грошы не зарабляюць і ніколі не зараблялі. Тыя легенды пра вагоны грантаў і баксаў, каторыя мы разгружаем у Беластоку – гэта легенды і на самой справе не адпавядаюць рэчаіснасці. А любому чалавеку трэба нешта есці. Таму калі ёсць рукі, ёсць галава на плячах, трэба працаваць, – кажа Вадзім Саранчукоў.

«Усё праз інтэрнэт»

Майстэрствам апрацоўкі шкла і дрэва гродзенскі актывіст авалодаў праз інтэрнэт. Таксама праз інтэрнэт рамеснік прасоўвае свае вырабы.

«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку – гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву
Шкляны посуд, які дэкараваў Вадзім Саранчукоў. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

– У сучасным свеце няма нічога закрытага і ўсё даволі лёгка можна знайсці ў свабодным доступе. І не трэба нават краму трымаць. Як рамеснік я зарэгістраваны досыць даўно. Гэта дастаткова простая форма дзейнасці на сённяшні дзень у Беларусі. У год трэба заплаціць адну базавую велічыню рамесленага збору і падаходны падатак па выніках году. У сённяшняй інфармацыйнай прасторы абсалютна не абавязковая нейкая фізічная прысутнасць, каб чымсьці займацца або нешта прадаваць. Апроч таго мяне не абмяжоўвае маё месцазнаходжанне. Людзі замаўляюць праз інтэрнэт, а я высылаю поштай хоць па ўсім свеце. Мае заколкі замаўлялі ўжо ў Данію і Францыю, – кажа Вадзім.

«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку – гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву
Шкляны посуд, які дэкараваў Вадзім Саранчукоў. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«Ратуюць кухонныя дошкі»

У сваёй творчасці Вадзім Саранчукоў увесь час эксперыментуе. Самыя розныя нашыйнікі, заколкі, кухонныя дошкі, бірулькі, рамкі, падносы, шкатулкі, пано на сцены – гэта толькі маленькая частка таго, што ўжо зроблена. Першаснай і асноўнай задумай быў выраб нацыянальна арыентаванай прадукцыі. Аднак з часам Вадзім вырашыў не спыняцца толькі на гэтым кірунку. Дызайнер вырабаў – жонка Ірына, якая скончыла дзве мастацкія адукацыі. З тэхнікі майстар выкарыстоўвае стужкавую і шліфавальную пілы, гравёр, лобзік ды іншыя інструменты. Дзеля майстэрні Вадзім здымае маленькі пакойчык у падвале свайго шматпавярховіка, аднак, як сцвярджае рамеснік, праца такая, што аднаго месца можна не прытрымлівацца. Хочаш – у майстэрні працуй, хочаш – у хаце, хочаш – на вёсцы. Больш праблем узнікае з пошукам адпаведнага дрэва, паколькі не кожную пароду лёгка знайсці ў беларускіх крамах.

«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку – гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву
Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Мінімальны кошт вырабу складае ад 30 рублёў. Кошт майстар фармуе, сыходзячы з выдаткаванага часу і матэрыялаў.

«Кожная рэч унікальная»

Як распавёў рамеснік, толькі невялікія аб’ёмы яго прадукцыі ідуць у крамы. Па-першае, гэта значна павышае кошт рэчы, а па-другое, кожная рэч, выразаная з дрэва ўнікальная і не надаецца да масавага вырабу.

«Вагоны грантаў апазіцыі ў Беластоку – гэта легенды». Як актывіст стаў майстрам па дрэву
Драўляныя вырабы Вадзіма Саранчукова. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

«У мяне масава нічога не атрымліваецца. Нельга зрабіць дзве аднолькавыя заколкі да прыкладу. Нават калі я раблю нейкія падстаўкі пад акуляры, то гэта кожны раз розная падстаўка, розная парода дрэва, розная форма атрымліваецца. Немагчыма іх узяць і на прынтары надрукаваць. Па-іншаму ідзе валакно, алеем пакрыў – і атрымліваецца іншы колер. Я не магу зрабіць тое самае, а толькі нешта падобнае. Калі мне кажуць, зрабі мне заколку, якую я бачыў у цябе на старонцы, то пачынаюцца мукі творчасці. Але мне падабаецца. Шкадую толькі што дзесяць гадоў таму гэтым не заняўся», – дадае Вадзім Саранчукоў.


Мебель в доме создает атмосферу уюта и комфорта. Если вы находитесь в поиске новой мебели, мы вам рекомендуем посетить этот магазин. Высокое качество мебели по доступной цене.


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: