На Нёмане і Аўгустоўскім канале забараняюць лоўлю рыбы. Глядзіце, на якіх участках

Забарона на аматарскае рыбалоўства ўводзіцца на участках Нёмана і Аўгустоўскага канала з 15 кастрычніка, піша БЕЛТА.

З 15 кастрычніка да 15 красавіка забараняюць аматарскае рыбалоўства на ўчастку Нёмана ў раёне водазабору каўшовага тыпу ААТ «Гродна Азот» каля вёскі Пагараны Гродзенскага раёна. Пад забарону трапіў ўчастак працягласцю ў 50 м ад межаў водапрымальнага каўша водазабору уверх і ўніз па плыні, а таксама тэрыторыя водазабору.

Акрамя таго, забарона на аматарскае рыбалоўства уведзена на ўчастку Аўгустоўскага канала на адлегласці 350 м ад месца яго ўпадзення ў Нёман да далёкага ад ракі краю бетоннага прычала для судоў «Дмісевічы».

Абмежаванні тут таксама будуць доўжыцца да 15 красавіка. У выпадку незаконнай здабычы парушальніку пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь (1 БВ цяпер – Br24,5), таксама давядзецца пакрыць нанесеную навакольнаму асяроддзю шкоду.

Напрыклад, за адну асобіну судака – 18 базавых велічынь (Br441), ляшча або шчупака – 9 БВ (Br220,5). За акуня, плотку або гусцёрак прыйдзецца пакрыць 3 базавыя велічыні (Br73,5). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць у Гродзенскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефоне 8 (0152) 52-13-38.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: