Яраславу 15 гадоў і ён называе сябе першым чалавекам-павуком у Гродне. Хлопец ужо пабываў са сваім касцюмам на фестывалі ў Санкт-Пецярбургу, а ў пачатку верасня паказаў сябе гродзенцам на вуліцах горада.

У лістападзе 2017 года на вуліцах Гродна быў заўважаны хлопец Валера, які пазіцыянаваў сябе як чалавек-павук. Вось толькі вобраз Валеры быў далёкі ад «кананічнага» касцюма «прыязнага суседа».

У Гродне з'явіўся новы прыязны сусед чалавек-павук
Два гродзенскіх чалавека-павука. Злева Яраслаў, справа Валера
Менавіта такі касцюм, як у Яраслава, зрабіў сабе герой апошняй экранізацыі коміксаў пра спайдэрмэна — фільма «Чалавек-павук: вяртанне дадому». Гэта быў першы самаробны касцюм героя, пасля ён атрымаў новы ад Жалезнага чалавека.

«Я не ведаю, хто ў Гродне займаецца касплэем, але я магу быць першым чалавекам-павуком. Касцюм я зрабіў нядаўна, быў у ім на Вялікім Фестывалі коміксаў, касплею і музыкі ў Санкт-Пецярбургу. Гэта быў мой першы касплей. Касцюм з фільма „Чалавек-павук: вяртанне дадому“. Я яго практычна цалкам паўтарыў».

[irp posts="77 071″ name="Примерить ушки и отведать лапши. Сотня гродненцев пришла на аниме-бал"]

Касплэй — гэта папулярнае хобі, якое заключаецца ў перапрананні ў касцюмы і абыгрыванне характару, пластыкі цела і мімікі персанажаў камп’ютарных гульняў, кінематографа, літаратуры, коміксаў, анімэ і мангі. Як правіла, гэта захапленне ўключае ў сябе выраб касцюма і элементаў атрыбутыкі абранага персанажа.

https://www.instagram.com/p/Bnf5--WB1-k/?taken-by=raslkulevich

Сябры і сваякі Яраслава да яго хобі ставяцца станоўча. У стварэнні вобразу чалавека-павука дапамагала мама.

«Касцюм ствараў сам, дзесьці дапамагала мама. Калі былі грошы, дык ішоў у сэканд-хэнд і купляў патрэбную мне вопратку. У Піцеры на фэсце было шмат розных герояў і ўсё ў касцюмах. Касплэй чалавека-павука быў адным з самых папулярных, але такога як у мяне касцюма ні ў кога не было. Гэта парадавала».

У Гродне з'явіўся новы прыязны сусед чалавек-павук

У цэнтры Гродна Яраслаў у сваім касцюме з’яўляецца рэдка — яшчэ саромеецца. Але хлопец зазначае, што страх праходзіць, калі людзі ўсё часцей звяртаюць на яго ўвагу.

«Першы час хвалюешся, а потым звыкаеш. Напрыклад, у цэнтр горада я яшчэ еду ў звычайным вобразе на аўтобусе і толькі потым пераапранаюся. У касцюме усе на цябе глядзяць, падыходзяць фатаграфавацца. Я не адмаўляю. Будзе жаданне, буду часцей выходзіць у горад і радаваць людзей».

Хлопец адзначае, што калі ў будучыні ў яго адрасце барада, то ён хацеў бы зрабіць касплэй яшчэ аднаго марвелаўскага героя — Тора.

У Гродне з'явіўся новы прыязны сусед чалавек-павук
Побач з Чалавекам-павуком зусім не Чорная пантэра з Ваканды, а футбаліст «Нёмана» Абуна
У Гродне з'явіўся новы прыязны сусед чалавек-павук
У Гродне з'явіўся новы прыязны сусед чалавек-павук

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life