Акцыю па дэгустацыі шаўрмы правялі 5 кастрычніка фаст-фуд ПарКінг і гарадсткі партал s13. Да бясплатнай раздачы прыгатавалі 100 порцый шаўрмы і запрасілі гродзенцаў пачаставацца. Першыя ахвотныя займалі чаргу да шапіка за 2гадзіны. На час пачатку акцыі, ў 16.30, у чарзе сабралася значна больш за сто чалавек.

Каб забяспечыць хуткасцьабслугоўвання, на працу выйшлі адначасова дзве змены супрацоўнікаў ПарКінга. На прыгатаванне адной порцыі ў повара сыходзіць каля 4 хвілін.

Акцыя будзе працягвацца да 19 гадзін, ці пакуль не раздадуць 100 порцый. Астатнія таксама змогуць пачаставацца шаўрмой, але ўжо па звычайным кошце — 6,90 рублёў.

Як у Гродне раздавалі бясплатную шаўрму (фота)

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life