Адкрыццё новай экспазіцыі ў музеі. Крыніца: grodno-museum.by
У Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, што размяшчаецца ў Новым замку, адкрылі новую пастаянную экспазіцыю. Над яе стварэннем працавалі на працягу 2023 года. Яна атрымала назву «Пасляваенны Гродна. Гродзеншчына ў ХХ-ХХI ст.».
Перыяд, які ахоплівае экспазіцыя — ад вызвалення Гродна ад нямецкіх войскаў у ліпені 1944 года да сённяшніх дзён. Там можна даведацца пра развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і культуры пасля Другой сусветнай вайны.
Таксама там ёсць экспанаты, прысвечаныя звязаным з Гродна дзяржаўным дзеячам — Аляксандру Дубко і Віталю Крамко. Там можна ўбачыць фотаздымкі, архіўныя запісы, прыватныя рэчы і прадукцыю разнастайных прадпрыемстваў.
Сярод экспанатаў у музеі размясцілі бот, які выпускала Гродзенская абутковая фабрыка ў 1951 годзе, прадукцыю шклозавода «Нёман» у Бярозаўцы, пяльчаткі фабрыкі «Акцэнт», фільтры прадпрыемства «ДИФА», машынкі з фабрыкі забавак, а таксама саламянае сонца і сапоцкінскія пісанкі.
Асобна ў экспазіцыі вылучылі будаўніцтва Беларускай АЭС. У музеі размясцілі куртку байца студэнцкага атрада, які ўдзельнічаў у будаўніцтве атамнай станцыі.
Яшчэ адна з галоўных тэмаў экспазіцыі - Фестываль нацыянальных культур. Можна ўбачыць фотаздымкі, узнагароды і ўнікальныя дэкаратыўныя прадметы. Для наведвальнікаў усталявалі інфакіёскі з фотаздымкамі і архіўнымі зводкамі, прысвечанымі развіццю Гродзенскай вобласці.
Чытайце таксама: Гродзенскі музей хоча купіць сабе калоду карт Лапіных. Вось колькі яны гатовыя заплаціць
Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…
Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…
Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…
Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…
Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…