За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў асудзілі сем чалавек у Гродзенскай вобласці. На «Ашмянскіх электрычных сетках» — палітычныя звальненні. У Гродзенскай вобласці абвясцілі зборы. За няяўку могуць асудзіць — ёсць прэцэдэнты. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 3 па 9 красавіка.
Да яго прыйшлі дадому ўвечары 5 красавіка і забралі ў аддзел РАУС. Яму ставяць у віну арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць», паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».
Андрэй працуе ў вытворчасці водаправодна-каналізацыйнай гаспадаркі Лідскага ЖКГ.
7 красавіка ў Андрэя прайшоў дзень нараджэння — 55 гадоў. Затрыманага Андрэя Раўчакова асудзілі на 10 сутак.
Больш за дзясятак супрацоўнікаў «Ашмянскіх электрычных сетак» (філіяла «Гроднаэнерга») працуюць апошні месяц і сыходзяць з 1 траўня. Пра гэта «Зеркало» распавялі некалькі не звязаных паміж сабой крыніц.
Інфармацыя аб колькасці людзей, якія звальняюцца, у суразмоўцаў выдання розная: ад 15 да 30 чалавек. Верагодна, запланавана звольніць больш за 50 чалавек. Усе гэтыя людзі ў той ці іншай ступені ўдзельнічалі ў мітынгах 2020 года — прыйшла папера са спісам на звальненне.
У спісах на звальненне многія — рэдкія спецыялісты, якіх будзе складана замяніць: начальнік аднаго з аддзелаў, кіраўнік лабараторыі, бухгалтар, а таксама шэраг інжынераў.
У інстанцыі звальнення адмаўляюць.
Ярашэвіч Аляксей Сяргеевіч з Ваўкавыска, Дзюба Аляксандр Міхайлавіч, Мазуркевіч Людміла Аляксандраўна, Антонава Наталля Паўлаўна з Гродна, Краснік Андрэй Часлававіч з Ліды, Ваўчок Дзяніс Вайцяховіч са Слоніма, Піменаў Дзяніс Аляксандравіч з а\г Жыровічы 7 красавіка папоўнілі «спіс экстрэмістаў».
У Гродзенскім абласным судзе 5 красавіка вынеслі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітвязняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну. Іх абвінавацілі ў «замаху на незаконнае перасячэнне мяжы», «удзеле ў экстрэмісцкім фарміраванні — арганізацыі «Дапамога», а таксама па шэрагу іншых артыкулах Крымінальнага кодэкса, паведамляе «Вясна».
Суддзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калоніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зняволення, а Ягору Курзіну — тры гады калоніі.
Да трох з паловай гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму Аніту Бакуновіч асудзілі паводле ч. 3 арт. 361−1 КК «Удзел у экстрэмісцкім фармаванні» і ч.1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 «Замах на незаконнае перасячэнне мяжы».
Былога мытніка і актывіста Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Мікалая Куляшова судзілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 (замах на наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, здзейсненае арганізаванай групай), ч. 3 арт. 361−1 КК (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні), арт. 378 (крадзеж асабістых дакументаў) і ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 380 (замах на падробку і выраб або збыт падробленых).
За «замах на незаконнае перасячэнне мяжы» паводле ч.1 арт. 14 і ч. 3 арт. 371 і «ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу» паводле ч. 1 арт. 435 КК асудзілі 21-гадовага Ягора Курзіна.
Сілавікі ў экіпіроўцы з аўтаматамі 5 красавіка прыйшлі ў бізнес-цэнтр «Маро» на вул. Гаспадарчай. З яго выцягнулі супрацоўніка. Верагодна, хлопца затрымалі, пішуць у чаце «Гародня 97%».
Аляксандр і Алена Касцевічы, уладальнікі кватэры па вул. Курчатава, 5 былі затрыманыя і дапытаныя КДБ. Па справе дапыталі 14 чалавек, якія размаўлялі з «тэрарыстам», з іх пяць змясцілі ў ізалятар. Хто гэта і што з імі, невядома, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Дзмітрый Анчукоў прызнаны палітвязнем. Мужчыну асудзілі на год «хіміі» паводле арт. 341 КК за пратэстныя надпісы. Ён пачаў адбываць пакаранне.
Яго прадставіў міністр абароны Віктар Хрэнін. Да гэтага Белы быў начальнікам факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл — намеснікам начальніка Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Ён паведаміў, што яму дастаўся «зладжаны магутны калектыў». Ён гатовы падзяліцца «новым крэатыўным вопытам».
14 сакавіка 2023 года ў судзе Ленінскага раёна Гродна вынеслі прысуд Аляксандру Дзюбе. Яго асудзілі на паўтара года калоніі агульнага рэжыму паводле арт. 368 КК «Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» і арт.369 КК «Абраза прадстаўніка ўлады», паведамляе «Вясна».
Да прысуду мужчына ўтрымліваўся пад вартай. Таксама ён павінен выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Акрамя таго, абвінавачаны павінен выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым — 6000 рублёў (па 1000 рублёў кожнаму) і 666 рублёў дзяржпошліны.
Прысуд вынесла суддзя Наталля Горбач. Паводле абвінавачання, Дзюба зрабіў публікацыі, якія абразілі гонар і годнасць Лукашэнкі і змяшчаюць «ненарматыўную форму моўнага выказвання» ў дачыненні да яго. Таксама ён размясціў у сацсетках публікацыі з фотаздымкамі міліцыянтаў, суправадзіў іх тэкстам з негатыўнай ацэнкай. Сярод іх былі выявы супрацоўнікаў ізалятараў часовага ўтрымання са свастыкай, Лукашэнкі з імправізаванай шыбеніцай. Мужчына прызнаў віну цалкам.
Telegram-каналы «Гордые Слонимчане» і «Слоним. НОВОСТИ» прызнаныя экстрэмісцкімі па рашэнні суда Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ад 29 сакавіка 2023 года.
Telegram-канал «безЛУКА», Telegram-чат «безЛУКА комментарии», суполка «Вконтакте» «безЛука», старонка ў Twitter «БезЛука», суполка ў «Одноклассники» «безЛУКА», суполка ў Facebook «БезЛука», Youtube-канал «БЕЗ ЛУКА», акаунт «bezlukamedia» у TikTok і лагатып «БЕЗ ЛУКА» — малюнак у выглядзе цыбуліны на фіялетавым фоне прызнаны экстрэмісцкімі па рашэнні суда Ленінскага раёна Гродна ад 23 сакавіка 2023 года.
У гродзенскім філіяле адукацыйнага цэнтра «100 балаў» прайшлі ператрусы. Цэнтр абвінавачваюць у нявыплаце падаткаў і страхавых узносаў. Яго заснавальнікі былі затрыманыя раней паводле палітычнага артыкула.
Каля 10.00 7 красавіка ў Гродне сілавікі затрымалі Віктара Сазонава, калі ён пад’ехаў да свайго дома на машыне. Віктара Сазонава затрымлівалі сілавікі ў экіпіроўцы. З якой прычыны яго затрымалі, пакуль невядома.
Затрыманых фанатаў хакейнага клуба «Нёман» вызвалілі з-пад варты. Апошні з іх выйшаў 5 красавіка 2023 года. Фанаты пад падпіскай аб неразгалошванні, а прычына затрымання дасюль невядомая.
Фанаты клуба ў сярэднім знаходзіліся ў зняволенні 15 сутак. Абвінавачванне ім не прад’явілі. Некаторыя з іх паспелі наведаць хакейны матч 4 красавіка паміж «Нёманам» і мінскім «Юнацтвам».
Гродзенскі святар Георгій Рой пакінуў Беларусь. Яго разам з мінскім іерэем Аляксандрам Кухтай прынялі ва Усяленскі патрыярхат — галоўны патрыярхат праваслаўнай царквы, які размяшчаецца ў Стамбуле. Рой даў інтэрв'ю Hrodna.life.
Некалькі памяшканняў адміністрацыйнага будынка УУС Гродзенскага аблвыканкама па вул. Чырвонаармейская, 11 адрамантуюць. Рамонт будзе доўжыцца з 10 траўня па 23 чэрвеня 2023 года. Будынак — былыя царскія казармы канца XIX стагоддзя, але ён не ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі.
У гродзенскім ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) «палітычным» забаронена перадаваць ежу ці цыгарэты. Матрацаў па-ранейшаму не даюць, а на чытанне вылучаюць 30 хвілін на дзень. Праўда, камеры не такія перанаселеныя, як у сумнавядомым ізалятары Акрэсціна ў Мінску. Пра актуальныя ўмовы ўтрымання для затрыманых паводле адміністрацыйных артыкулаў у ІЧУ на Гая, 4 гродзенка Кацярына Шуст расказала ў сваім Facebook.
Палітвязня Валерыя Троцкага асудзілі за 12 гадоў калоніі за здраду дзяржаве (арт.356 ч. 1 КК). Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде». Іншых падрабязнасцяў пра справу невядома — разгляд праходзіў у закрытым рэжыме.
Пасяджэнне аб ліквідацыі арганізацыі запланавана на 26 красавіка ў Гродзенскім абласным судзе. Заяўнік — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама, суддзя — Сяргей Піпко. Аб’яднанне зарэгістравана з 2017 года. Сябры арганізацыі прыбіралі смецце ў прыродных месцах, паведамлялі аб грамадскіх абмеркаваннях і актыўна ўдзельнічалі ў іх, заклікалі карміць бяздомных жывёл зімой.
Планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Па Гродзенскай вобласці збіраюцца прызваць 1000 чалавек. За няяўку пагражае крымінальная адказнасць.
Транслітараваць назвы беларускіх геаграфічных аб’ектаў на беларускую лацінку зараз нельга. Адпаведную пастанову «Аб перадачы назваў геаграфічных аб’ектаў з беларускай і рускай моў на іншыя мовы» апублікавалі 4 красавіка 2023 года.
Тэракты ў Гродне нібыта планавалі грамадзяне Беларусі і Расіі пад кіраўніцтвам супрацоўніка спецслужбаў Украіны. Пра гэта распавялі ў тізеры «фільма-расследавання» тэлеканала АНТ. Мэтай былі адразу некалькі аб’ектаў, у тым ліку і генконсульства Расіі.
Кіраўніцу непрызнанага беларускай уладай Саюзу палякаў Анжаліку Борыс, меркавана, вызвалілі з-пад хатняга арышту, пад якім яна знаходзілася апошні год. Яе выклікалі ў Менск разам з маці. Там Борыс далі дакумент аб спыненні справы «ў сувязі з адсутнасцю складу злачынства». Польшча выказала спадзяванні, што гэта сігнал пра гатоўнасць беларускіх уладаў да канструктыўнага дыялогу.
Анатоль Іванюк стаў новым пракурорам Гродна. Раней ён быў намеснікам пракурора Гродзенскай вобласці. Былы ж пракурор горада Уладзімір Клішын заняў месца Іванюка. Фактычна, пракуроры памяняліся месцамі.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…