Гродзенскі святар Георгій Рой пакінуў Беларусь. Яго разам з мінскім іерэем Аляксандрам Кухтам прынялі ва Усяленскі патрыярхат — галоўны патрыярхат праваслаўнай царквы, які размяшчаецца ў Стамбуле, паведаміў Telegram-канал «Хрысціянская візія».

Святар Георгій Рой пакінуў Беларусь і сышоў з РПЦ ва Усяленскі патрыярхат
Георгій Рой. Фота: Hrodna.life

Святары пакінулі Беларусь і пераехалі ў Літву ў сувязі з пераследам з-за іх грамадзянскай пазіцыі. Яны звярнуліся да Патрыярха Канстанцінопальскага Варфаламея з просьбай прыняць іх «пад свой амафор [частка аблачэння архіерэя — Hrodna.life]», бо іх сумленне не дазваляла знаходзіцца ім у юрысдыкцыі Маскоўскага Патрыярхата.

Чытайце падрабязней: «Быў бы ў Беларусі - мусіў бы маўчаць». Георгій Рой — пра сыход з Маскоўскага патрыярхату, пакліканне і крызіс царквы

Дзе раней служыў Георгій Рой

У ліпені 2021 года настаяцеля Пакроўскага сабора протаірэя Георгія Роя знялі з пасады. Яго накіравалі служыць у храм у вёсцы Квасоўка побач з Гродна. Рой быў адным з некалькі праваслаўных святароў, якіх знялі з пасадаў пасля прымусовай адпраўкі на пенсію архіепіскапа Арцемія, які меў імідж прадэмакратычнага іерарха.

У красавіку 2022 года Георгій Рой падпісаў зварот святароў РПЦ з заклікам да прымірэння і сканчэння вайны ва Украіне.

Чытайце таксама: