Палітвязня Валерыя Троцкага асудзілі за 12 гадоў калоніі за здраду дзяржаве (арт.356 ч. 1 КК). Пра гэта паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде». Іншых падрабязнасцяў пра справу невядома — разгляд праходзіў у закрытым рэжыме.

Валерыя Троцкага затрымалі ў Лідзе 18 траўня 2022 года. Раней ён працаваў у лідскай ахове, але звольніўся і працаваў дальнабойнікам. Мужчыну змясцілі ў СІЗА № 1 Гродна. Яго судзілі паводле арт. 356 ч.1 — Здрада дзяржаве (у рэдакцыі закона ад 09.01.2019).

Валерыя прызналі палітвязнем. Справу разглядаў суддзя Мікалай Рачынскі ў Гродзенскім абласным судзе.