Каля 10.00 7 красавіка ў Гродне сілавікі затрымалі Віктара Сазонава, калі ён пад’ехаў да свайго дома на машыне, паведамляе «Гарадзенская вясна».

Віктара Сазонава затрымлівалі сілавікі ў экіпіроўцы. З якой прычыны яго затрымалі, пакуль невядома.

Віктар Сазонаў - грамадскі дзеяч, праваабаронца, пісьменнік. Яго затрымлівалі летам 2021 года. Ён быў у статусе падазраванага па так званай «справе «Вясны», знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе, пазней з яго гэты статус знялі.

Чытайце таксама: Гродзенскіх праваабаронцаў выклікалі ў Следчы камітэт

UPD 10 красавіка. Затрыманага ў Гродне літаратара і грамадскага дзеяча Віктара Сазонава 10 красавіка судзілі паводле ч.2 арт. 19.11 КаАП, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».

Пасля трох сутак знаходжання ў ІЧУ суд адбыўся ў будынку Ленінскага РАУС Гродна па скайпе. У выніку Сазонава аштрафавалі на 25 базавых велічынь (925 рублёў) і канфіскавалі мабільны тэлефон за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пасля гэтага яго адпусцілі.