Навіны

Кіраўнікі «Маёнтак Падароск» затрыманыя па крымінальнай справе ў нясплаце падаткаў (абноўлена)

Пасля 72 гадзін затрымання на волю выйшла бухгалтарка «Маёнтка Падароск» Вольга Балтрукевіч. Затрыманыя Дзмітрый Карабач і кіраўнік Юрый Меляшкевіч знаходзяцца ў гродзенскім ізалятары. Справай займаецца Следчы камітэт, распавёў Hrodna.life Павел Падкарытаў.

UPD 5 лістапада. Дырэктар ПТУП «Маёнтак Падароск» Юрый Меляшкевіч і фінансавы дырэктар Дзмітрый Карабач затрыманыя па ўзбуджанай крымінальнай справе ў нясплаце падаткаў і страхавых узносаў з заробкаў працаўнікоў амаль на 400'000 рублёў. «Што, вядома, поўная хлусня», — пракаментавалі калегі затрыманых. Затрыманым пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Вольга знаходзіцца дома. Пакуль невядома, пад якую меру стрымання яе адпусцілі — хатні арышт ці падпіску аб нявыездзе. Разам з ёй правялі ператрусы ў офісах прадпрыемства.

Мужчынам працягнулі арышт на 10 сутак. Верагодна, у пятніцу 4 лістапада ім выставяць абвінавачванне.

Раней меркавалася, што распачалі крымінальную справу па арт. 243 КК «Ухіленне ад выплаты падаткаў».

Аб затрыманні трох супрацоўнікаў «Маёнтка Падароск» стала вядома 27 кастрычніка. На прадпрыемстве было выманне дакументаў - забралі дакументы фірмы і кампутары.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025