На вуліцы Вялікай Траецкай з’явіцца фудкорт з рэстаранам іспанскай кухні. Яго арганізуюць у будынках № 31 і № 33, паведаміў «Вечерний Гродно».

На Вялікай Траецкай плануюць арганізаваць фудкорт з іспанскім рэстаранам
Будынкі на вуліцы Вялікая Траецкая якія прадалі з аўкцыёна. Крынціа: «Вечерний Гродно»

Будынкі 1900 года пабудовы прадалі з аўкцыёна 1 лістапада. Новы ўладальнік — прыватная гродзенская фірма, яна павінна на працягу трох гадоў правесці рэканструкцыю будынкаў.

«У гэтым раёне дастаткова розных кафэ і рэстаранаў, таму абодва будынка плануецца перарабіць пад грамадскае харчаванне», — сказаў дырэктар фірмы Павел.

Сярод установаў новы ўладальнік запланаваў рэстаран іспанскай кухні.

За колькі прадавалі будынкі

Два будынкі агульнай плошчай 368 кв.м выставілі на аўкцыён за 310,7 тыс. рублёў. У выніку таргоў цана вырасла да 327 тыс. рублёў. У гэтых будынках размяшчаецца рамонт гадзіннікаў, а таксама выраб ключоў. Раней там таксама працаваў цэнтр «Партал». Яго закрылі ў лістападзе 2020 года, пасля таго, як з уладальнікамі разавалі дамову арэнды памяшкання.

Чытайце таксама: У Гродне закрыецца тайм-кафэ «Партал». Установа не працавала ў дзень «усеагульнай забастоўкі»

Пабудовы асобна не ўнесены ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны, але размяшчаюцца на тэрыторыі гістарычнага цэнтра Гродна. Таму новы ўладальнік павінен будзе захаваць архітэктурныя і стылістычныя асаблівасці будынкаў. Забаронена неабгрунтавана змяняць іх фасады і аб’ёмы.

Чытайце таксама: На Фолюшы прадаюць будынкі былых штабоў за менш чым 100 рублёў