Навіны

План забудовы цэнтра, вяселле ў турме і пазбаўленне званняў былых сілавікоў. Галоўныя навіны тыдня, якія вы маглі прапусціць

Hrodna.life сабраў у адным матэрыяле важныя і цікавыя публікацыі гэтага тыдня. Калі вы нешта прапусцілі, то самы час прачытаць.

У Гродне распрацавалі план забудовы гістарычнага цэнтра. Гараджане змогуць пра яго выказацца

Распрацаваны на замову гарвыканкама дэтальны план гістарычнага цэнтра Гродна прэзентуюць 25 траўня. На ім размешчана інфармацыя, як будзе забудоўвацца і змяняцца цэнтр горада. Прадугледжана і рэгенерацыя гістарычнай забудовы. Гродзенцы змогуць выказаць свае заўвагі і прапановы з 17 траўня па 10 чэрвеня.

План забудовы цэнтра Гродна. Фота. grodno.gov.by

Ля будынку ДАІ ў Гродне хочуць пабудаваць пад’ёмнік для аслабленых асоб. Але ёсць праблема

УУС Гродзенскага аблвыканкама шукае фірму, якая ўсталюе пад’ёмную платформу для фізічна аслабленых асоб ля ўваходу ў будынак ДАІ на вул. Белуша, 49. Аднак на дзяржзакупку ніхто не заявіўся. Што не так і ці сапраўды так патрэбны гэты пад’ёмнік?

ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама. Фота: yandex.by

Лукашэнка пазбавіў званняў былых сілавікоў. Экс-капітан міліцыі з Гродна: «Я як быў афіцэрам, так і застаўся»

Лукашэнка пазбавіў вайсковых і спецыяльных званняў 86 былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. У спісе ёсць і гродзенцы. Карэспандэнтка Hrodna.life спытала аднаго з іх, што значыць для яго пазбаўленне звання.

«Далі па максімуме». У Лідзе асудзілі гродзенскага аператара Андрэя Фралова

Суд над гродзенскім відэааператарам Андрэем Фраловым прайшоў 7 траўня ў Лідскім раённым судзе. Ён атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф у 30 базавых велічынь (870 рублёў).

Андрэй Фралоў. Фота з сацыяльнай сеткі Facebook.

Японскія сюжэты і жоўтая цэгла. Дызайнерка — пра жыццё некалькіх пакаленняў у адной кватэры

Ляпніна, фрэскі і дэкадансны ружовы колер — усё гэта ў кватэры на 1 Мая, 18 прыдумала дызайнерка Надзея Даўкшыс. Тут пражылі тры пакаленні яе сям'і — з 1939 года. Карэспандэнтка Hrodna.life пабывала ў гэтай кватэры і запісала незвычайную гісторыю.

Дызайнерка Надзея Давкшис і маці Вячаслава Алена на кухні ў кватэры на 1 Мая, 18. Фота: Іван Цыркуновіч

«Сапраўднае вяселле будзе на волі». Валерыя Латаш з Гродна распавяла, як гэта — распісацца ў турме з палітвязнем

Валерыя Латаш надзела на вяселле белы касцюм, узяла чырвоныя ружы і сама купіла два залатыя заручальныя пярсцёнкі. Муж прыйшоў на ўрачысты роспіс у швэдры і спартыўных штанах. Яшчэ раніцай 5 траўня ён не ведаў, што ў гэты дзень у яго будзе вяселле. Палітвязень Міхаіл Юдзін выйшаў з камеры халастым, а вярнуўся жанатым. Яго чакае чатыры гады калоніі агульнага рэжыму. Валерыю і дзвюх дачок пары — чатыры гады чакання. Журналістка Hrodna.life запісала гісторыю адносін пары і іх незвычайнага вяселля.

Валерыя з сябрамі ля турмы ў дзень вяселля, 5 траўня. Фота: Яўген Бузук

«По блату на обложку». Гродненки 50+ снялись для каталога стильных образов

День в модном магазине, три часа в салоне красоты и фотосессия под лучами софитов и вспышек. Гродненские студентки Университета Золотого Возраста стали моделями фотопроекта о моде и стиле. Стилисты и парикмахеры принимали «золотых» моделей, как самых почетных клиентов. «Как будто мы пришли по блату», — сравнивает впечатления с прошлым опытом одна из участниц. Уже первые съемки показали: женщины 50+ - прекрасные фэшн-модели. Они и сами удивились результату. «В последний раз фотографировались только на паспорт 10 лет назад или даже на выпускной», — призналась одна из участниц фотографке Анне Малашеня. Корреспондентки Hrodna.life записали историю необычного проекта.

Гродзенкі 50+ сталі мадэлямі каталога стыльных образаў. Фота Ганна Малашэня і Кацярына Урублеўская

У судзе не дазволілі выплаціць штраф Hrodna.life у растэрміноўку. Як дапамагчы рэдакцыі?

Прадстаўнік ТАА «Гродна Лайф Медыя» Аляксей Шота папрасіў даць растэрміноўку ў выплаце штрафу ў 11 600 рублёў на шэсць месяцаў. У судзе Ленінскага раёна Гродна хадайніцтва не задаволілі.

Каманда Hrodna.life

У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025