Распрацаваны гарвыканкамам план гістарычнага цэнтра Гродна прэзентуюць 25 траўня. На ім размешчана інфармацыя, як будзе забудоўвацца і змяняцца цэнтр горада. Прадугледжана і рэгенерацыя гістарычнай забудовы. Гродзенцы змогуць выказаць свае заўвагі і прапановы з 17 траўня па 10 чэрвеня.

Прэзентацыя распрацаванага ўладамі дэтелёвага праекта гістарычнага цэнтра адбудзецца ў гарвыканкаме 25 траўня. Раней азнаёміцца з праектам можна ў інтэрнэце або ў фае Упраўлення будаўніцтва гарвыканкама (пл. Тызенгаўза, 3).

Гродзенцы могуць выказаць сваё меркаванне на грамадскіх слуханнях якія распачнуцца 17 траўня і працягнуцца да 10 чэрвеня. Свае заўвагі і прапановы можна накіроўваць у пісьмовай форме па наступным адрасам:

  • Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, пл. Леніна, 2/1, 230 023, г. Гродна.
  • arhitektura@gorod.grodno.by, альбо праз сэрвіс «Электронныя звароты» на афіцыйным сайце гарвыканкама.
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, пл. Тызенгаўза, 3, 230 023, г. Гродна.

Дэталёвы план канкрэтызуе прыняты раней генплан горада і вызначае далейшае развіццё гістарычнага цэнтра. Мэты гэтага развіцця:

  • падтрымка горадабудаўнічай каштоўнасці тэрыторыі гістарычнага ядра горада;
  • рацыянальнае выкарыстанне яго гістарычна-культурнага патэнцыялу;
  • узмацненне прыцягальнасці гарадскога цэнтра для інвестыцыйнай і прадпрымальніцкай дзейнасці;
  • выкарыстанне турыстычнага патэнцыялу;
  • стварэнне для гараджан і турыстаў спрыяльнага, бяспечнага, безбар’ернага, паўнавартаснага і разнастайнага асяроддзя;
  • фармаванне сучаснай і жыццяздольнай публічнай прасторы;
  • комплекснае развіццё тэрыторыі, у тым ліку транспартнай і інжынернай інфраструктур, у звязцы з планіровачнай і функцыянальнай арганізацыяй горада агулам;

Інфармацыя аб выніках грамадскага абмеркавання будзе размешчана на афіцыйным сайце Гродзенскага гарвыканкама і ў сродках масавай інфармацыі да 24 чэрвеня 2021 года.

Чытайце таксама:

Кажуць: «дрэвы», а саджаюць «пруткі». Чаму Гродна дагэтуль не патанае ў парках, і навошта нам схема азелянення

«Хочаце будаваць хмарачос — праверце, ці будзе ён бачны ад замкаў». Гісторык распавёў, чаму новабуды не даюць Каложы трапіць у Спіс спадчыны ЮНЕСКА

Фастфуд, детский сад и дороги: что откроют в Гродно в 2021 году