Затрыманы ў Бярозаўцы увечары 4 траўня відэааператар Андрэй Фралоў змешчаны на 72 гадзіны ў Лідскі  ізалятар часовага ўтрымання, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў. 

Фралова вінавацяць у непадпарадкаванні міліціыі, абставіны затрымання пакуль невядомыя. Перадачу для Фралова ў ізалятары не прынялі спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі паводле якіх “палітычным” перадачы не перадаюцца. 

Андрэй Фралоў – відэаператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя.