Да канца лета засталося 15 дзён. Можна сумаваць з гэтай нагоды, а можна зрабіць яго апошнія дні незабыўнымі. Глядзіце наш to-do list і паспейце ўсё зрабіць! Hrodna.life дрэннага не параіць.
1.
Сустрэць захад сонца на адкрытай пляцоўцы. Ці на Замкавай гары. Ці яшчэ ў якім-небудзь рамантычным месцы.

2.
Сустрэць світанак на балконе з кавай

3.
Сфоткацца на фоне скірдаў

4.
Пахадзіць басанож.

5.
Наведаць адзін з апошніх летніх оўпэн-эйраў (або купіць білеты на восеньскія фэсты).

6.
Паглядзець кіно на свежым паветры.

7.
Выгуляць летнюю сукенку. Для мужчын — любімыя шорты і сандалікі (без шкарпэтак!)

8.
Пакупацца на Юбілейцы. Калі толькі санстанцыя дазволіць.

9.
Выпіць піва кавы ў мясцовым бары.

10.
Не спаць усю ноч.

11.
Прачытаць летнюю кнігу.

12.
Паслухаць вулічных музыкаў, пакуль яны яшчэ граюць у нашым горадзе.

13.
Схадзіць на спатканне ў рамантычнае месца і закахацца.

14.
Падрыхтавацца да восені.
