Дадаць навіну
Аўторак, 13 лістапада 2018, 08:56

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

Куды адправіцца пары закаханых у Гродне? Дзе добра правесці час, адасобіцца ад навакольнага свету, знайсці ціхае ці гучнае (у залежнасці ад настрою) месца, па магчымасці з прыгожым відам? Hrodna.life паспрабаваў падабраць восем такіх лакацый у Гродне. Прагаласуй за лепшую! Не падабаецца наша падборка? Напішы свой варыянт у каментарыях. 

1. Лесвіца закаханых

Яшчэ на пачатку 20 стагоддзя на месцы лесвіцы закаханых былі толькі небяспечныя драўляныя сходы. Цывілізаваным гэта месца стала толькі ў 1934 годзе. Але сённяшні выгляд з арыгінальным мае мала агульнага. Лесвіцу не раз перабудоўвалі. Сучасны выгляд яна набыла ў 2007-2008 гадах.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

Існуе некалькі павер’яў пра гэтую лесвіцу. Гэтак, кажуць, што хлопец і дзяўчына павінны спускацца ўніз, трымаючыся за рукі і лічачы прыступкі. Калі налічаць аднолькавую колькасць, то ўсё ў іх будзе добра. Другая версія абяцае “ўсё добра” той пары, у якой хлопец данясе дзяўчыну да апошняй прыступкі на руках. Некаторыя кажуць, што закаханым дастаткова проста прайсці па ёй. Ці хопіць звычайнага пацалунку.

2. Правая набярэжная

Спусціўшыся з лесвіцы, патрапляем на правую набярэжную. Таксама даволі рамантычнае месца з вялікай канцэнтрацыяй моладзі. Акрамя закаханых тут шпацыруе шмат самотных хлопцаў і дзяўчын, некаторыя прыехаўшыя на сваім аўто.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

Акрамя месца для рамантычных сустрэч, набярэжная мае славу як месца здыму ці знаёмстваў.

3. Каложскі парк

Каложскі парк можна назваць сваеасаблівай Меккай для рамантыкаў: далёка ад шумных вуліц, няма атракцыёнаў, кавярняў і піўных – усё гэта робіць месца спрыяльным для рамантычных прагулак.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

У парку можна проста пасядзець на адной з лавачак або адасобіцца ў яшчэ больш бязлюдным месцы ў рамантычнай атмасферы.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

4. Каложа

Можна лічыць гэта часткай парку, але мы выдзелім асобна пляцоўка побач са старажытнай Каложай, адкуль выдатны від на Замкавую гару і Нёман. Што можа быць лепш?

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

5. “Піянеры”

Прыступкі даўняга палаца піянераў гэта месца для аматараў незвычайных месцаў са сваёй атмасферай. Ніякага лоску, побач прырода, малюнкі графіці, сам палац пабудаваны ў савецкім стылі, старая плітка… Можна нават падумаць, што гэта і не Беларусь, бо тут няма нашай хвалёнай бездакорнай чысціні. Такіх месцаў насамрэч вельмі мала.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

6. Арэлі

Утульны дворык на вул. Парыжскай камуны, дзе можна не толькі пасядзець на лаўцы. У познія вячэрнія гадзіны, калі дзеткі ўжо разыйшліся па дамах, у вышым распараджэнні дзіцячая пляцоўка з арямі.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

7. Замкавая гара 

Яшчэ адна пляцоўка з высокай канцэнтрацыяй рамантычных месцаў.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты
Пляцоўка побач з Новым замкам з выдатным відам на Нёман і Стары мост
8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты
Палянка, якая, відавочна, карыстаецца папулярнасцю

8. Левы бераг

Выдатная пляцоўка па вуліцы Дарвіна. Цудоўнае месца, дзе можна сустрэць закат. Толькі не бытайце з жахлівай аглядальнай пляцоўкай побач.

8 самых рамантычных месцаў Гродна: галасуйце і пішыце каменты

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: