Назіральную пляцоўку на высокім левым беразе Нёмана адкрылі ў Гродне 1 чэрвеня. Яна знаходзіцца на вуліцы Дарвіна і ўжо даўно вядомая гродзенцам, але да Фестывалю нацыянальных культур яе прыкметна змянілі: паставілі яркую ратонду, прывезлі лаўкі і ўпарадкавалі тэрыторыю.

Асаблівасць пляцоўкі - ратонда, якая выглядае як вядомы сімвал фестывалю нацыянальных культур — кветка сямі колераў. Яна падсвятляецца ў цемры. Неўзабаве там з’явіцца антывандальны бінокль, з дапамогай якога можна будзе разглядаць гістарычную частку Гродна.

На Дарвіна адкрылі абноўленую назіральную пляцоўку
Адкрываў назіральную пляцоўку намеснік старшыні гарвыканкама Андрэй Жук.
Праект упарадкавання назіральнай пляцоўкі распрацавалі дызайнеры «Гарсвятла» і «Гродназелянбуда».