Толькі на тры дні адкрылі назіральную пляцоўку на даху гандлёвага дома «Нёман». У час Фестывалю нацыянальных культур з вышыні можна будзе разглядаць стары горад, а заадно і выпіць які-небудзь халодны ці гарачы напой.

Трапіць на дах ГД «Нёман» можна на панарамным ліфце з 12.00 да 22.00. Пляцоўка на даху ўнівермага складаецца з дзвюх зон: кафэ і шпацырнай зоны. Менавіта шпацырная зона адкрыта на час фестывалю. Уваход на дах абмежаваны: запускаюць усяго па 100 чалавек.

Пасля фестывалю дах зноў закрыецца, там працягнуцца працы па падрыхтоўцы кафэ. Афіцыйна назіральную пляцоўку з кафэ плануюць адкрыць у пачатку ліпеня.