Гродзенцы і турысты публікуюць у сваіх Instagram фота на жоўтых шэзлонгах, у жоўтым гамаку і на жоўтай каруселі. Hrodna.life даведаўся, што гэта за месца. Там можна не толькі сфатаграфавацца, але і паснедаць.
Зрабіць яркія фота і выпіць кавы можна ў новай кавярні «Тэмпл» на Маставой, 31. Каля кавярні ёсць летняя пляцоўка са столікамі, падстрэшкам ад сонца, лежакамі, гамаком і нават невялікай каруселлю.
За тыдзень працы панадворак кавярні стаў папулярным месцам для яркіх летніх фотасесій. Атрымалася яшчэ адна папулярная фотазона ў Гродне. Паглядзіце, якія фота з лакацыі мы знайшлі ў Instagram.
«Жоўтае кафэ ў Гродне @temple_grodno Вельмі атмасферная і ўтульная кавярня са спагадным персаналам. Унутры дастаткова шмат столікаў, і вольнай прасторы, дзве тэрасы на вуліцы, адна з іх з гамаком, ён мяне пакарыў, як думаю і большасць гасцей…» — піша наведвальніца ўстановы @kseniya.bahryi.
Фота: instagram.com/fallin_frogФота: instagram.com/nastyahudanina_hairФота: instagram.com/katisenyaФота: instagram.com/katisenyaФота: instagram.com/temple_grodnoФота: instagram.com/psy.grodnoФота: instagram.com/_polina_sidelnikova_Фота: instagram.com/melaniiiiienФота: instagram.com/marina_lavrova8Фота: instagram.com/marina_lavrova8Гродзенкі і госці горада. Новая фотазона ў Гродне ў дворыку кафэ «Тэмпл»
Аматарам сэлфі спадабаецца люстэрка ў дыска-раме. Гэта ручная праца супрацоўнікаў кавярні.
«Надзя і Ксюша зрабілі люстэрка для вашых сэлфі!» — напісалі ў Instagram установы. Крыніца: instagram.com/temple_grodno