«Каб бегаць, не абавязкова мець красоўкі». Гродзенец расказаў, чаму бегае басанож

Вядучы гарадскіх мерапрыемстваў і барыста з “Нашай кавы” Аляксей Трэгубаў 2 чэрвеня здзівіў многіх жыхароў Гродна. Ён басанож прабег па асфальце 10 кіламетраў “Гарадзенскай вандроўкі”. Так хлопец хацеў паказаць, што для бегу не абавязкова мець абутак, галоўнае – жаданне.

Каб пераадолець 10-ці кіламетровую дыстанцыю ў гарачае надвор’е, гродзенец правёў усяго адну трэніроўку за некалькі дзён да «Гарадзенскай вандроўкі».

«Зрабіў басанож 5 км па горадзе і падумаў, што цалкам можна і 10 пераадолець, – распавядае Аляксей. – Я выступаю за натуральны бег. Так, шмат скептыкаў на гэты конт, але кожнаму сваё. Мне падабаецца бегаць басанож, я і буду гэта рабіць. Мне ўжо няма розніцы, бягу я па асфальце або па зямлі, заўсёды зручна. Калі бяжыш басанож, зусім іншыя мышцы задзейнічаны. Але каб так бегаць, трэба абавязкова пачынаць з маленькіх трэніровак, каб прывыкла ступня да зямлі або асфальта».

«Каб бегаць, не абавязкова мець красоўкі». Гродзенец расказаў, чаму бегае басанож

Падчас забегу “Гарадзенская Вандроўка” на Аляксея многія звярталі ўвагу. Хтосьці нават называў яго вар’ятам, што ў такое ​​гарачае надвор’е выйшаў басанож на гарачы асфальт.

«Так, было горача, але бегчы можна і ў такое надвор’е. Мне было камфортна. Калі бяжыш па асфальце, важна глядзець пад ногі, каб не было ніякіх каменьчыкаў, – дадае Аляксей. – Каб бегаць, не абавязкова мець красоўкі і дарагую экіпіроўку. Вось, напрыклад, я бачыў на дыстанцыі людзей, якія беглі наперадзе мяне ў акулярах і крутой спартыўнай вопратцы, але потым яны апынуліся ззаду. Так што абутак – гэта не паказчык. А “Гарадзенскую вандроўку” я пераадолеў без траўмаў. Людзі на трасе са здзіўленнем глядзелі, але актыўна падтрымлівалі мяне«Каб бегаць, не абавязкова мець красоўкі». Гродзенец расказаў, чаму бегае басанож

У будучыні Аляксей працягне бегаць басанож, а таксама хоча арганізаваць фонд “Бягу за дзяцей”. На бліжэйшы час хлопец ставіць сабе мэту прабегчы басанож паўмарафон.

«Бегаць – гэта добра, але ў мяне ёсць ідэя дапамагаць дзецям і прыцягваць гродзенцаў да здаровага ладу жыцця. Гэтая ідэя з’явілася даўно, але толькі цяпер пачынаю яе рэалізоўваць. Хацелася б, каб мяне падтрымалі гараджане».

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: