Купанне забаронена ў трох зонах адпачынку ў Гродне, паколькі пробы вады не адпавядалі патрабаванням санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскім абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

З 25 па 31 ліпеня адабраны і даследаваны 83 пробы вады, з іх 13 не адпавядалі гігіенічным нарматывам па мікрабіялагічных паказчыках, яшчэ 8 — па санітарна-хімічных паказчыках.

Па выніках лабараторных даследаванняў прыпынена купанне ў зонах адпачынку ў раёне Цэнтральнага пляжу і ў лесапарку Пышкі на Нёмане ў Гродне. Акрамя таго, у абласным цэнтры забаронена купацца ў Юбілейным возеры.