Дзе ў Гродне паглядзець кіно пад адкрытым небам

Калі вы схадзілі на «Кінемо», і вам спадабалася глядзець фільмы на свежым паветры, лавіце яшчэ тры варыянты, дзе гэтым летам можна далучацца да кінамастацтва рэгулярна.

Кіно ў дворыку на Кірава, 3

Кожны чацвер у 21.30 тут глядзяць фільм на беларускай мове. Прагляды арганізоўвае этнакрама «Цудоўня». Фільм можна выбраць праз галасаванне ў групе Укантакце. Прагляды з’явіліся ў канцы чэрвеня. Гродзенцы ўжо паспелі паглядзець “Папросту разам” і “12 раз’юшаных мужчын”.

Кошт: уваход вольны

Плюсы: побач хутка адкрыецца кавярня, дзе можна ўзяць каву навынас

Кіно на Юбілейным возеры

Сеансы праходзяць пры ўмове добрага надвор’я з пятніцы па нядзелю. На пляцоўцы працуе кропка продажу снэкаў, арэшкаў, ахаладжальных і слабаалкагольных напояў. Пачатак у 22:30. Дадатковую інфармацыю, ці адбудзецца сеанс, можна даведацца ў “Кінавідэапракаце”. Памятайце, калі надвор’е сапсуецца, то сеанс можа адмяніцца.

Кошт: 2,50 руб. з чалавека

Плюсы: побач возера

Кіно на летняй пляцоўцы бара «Чарлі»

Усё лета з пятніцы па нядзелю ва ўнутраным дворыку кінатэатра «Чырвоная зорка» чакаюць аматараў кіно пад адкрытым небам. Пачатак сеансаў у 23:55. Расклад можна паглядзець тут або тут.

Кошт: уваход вольны

Плюсы: пасля фільма можна працягнуць вечар у бары наверсе

Дзе ў Гродне паглядзець кіно пад адкрытым небам
Фота: vk.com/kino_grodno

Кіно з Hrodna.life

Рэдакцыя Hrodna.life таксама прапануе часам паглядзець кіно разам. Мы ўжо глядзелі апошнюю серыю “Гульні тронаў”, а 12 ліпеня запрашаем на сяброўскі прагляд першых трох серый “Чарнобыля” ў беларускай агучцы.


Запісацца на прагляд серыяла “Чарнобыль” па-беларуску ў рэдакцыі Hrodna.life


Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: