Неўзабаве Hrodna.life парадуе чытачоў друкаванай кнігай успамінаў пра міжваенны перыяд у Гродне. Засталося падрыхтаваць ўсяго некалькі успамінаў. А пакуль мы расказваем чарговую цікавую гісторыю: гэтым разам пра жыхарку Новага Свету Галіну Рудніцкую, якая да сённяшняга дня жыве ў доме свайго амерыканскага дзеда. Там некалі існавала вядомая ў горадзе крама Яблонскага.
Нарадзілася Галіна Казіміраўна ў 1934 годзе на вуліцы Міцкевіча ў доме свайго дзеда Яна Грыцэвіча, які большую частку жыцця прапрацаваў за акіянам.
«Гісторыя нашай сям'і ў доме на скрыжаванні Міцкевіча і Горкага пачалася ў 1926 годзе, калі дзед Ян вярнуўся ў Гродна з Амерыкі. Ён там працаваў звычайным рабочым, а ўжо на пенсіі пачынаў піць. Каб не спіўся, за ім з Гродна адправіўся яго брат. Так ён і вярнуўся ў родны край з вялікімі грашыма».
На заробленыя грошы амерыканец купіў на вуліцы Міцкевіча два дамы для сваіх пляменніц. У адным з іх пасяліўся і ён.
«Дзед шмат гадоў пражыў за акіянам, але так і не завёў сабе сям’ю, хоць і быў жанаты. Ён любіў сваіх пляменніц і таму па прыездзе ў Гродна падарыў ім па доме. Больш за ўсё яму падабалася мая мама, у яе ён і пасяліўся. Яна ў сваю чаргу выйшла замуж за Казіміра Яблонскага — майго тату. Пераехалі яны ў Гродна з ваколіц Сапоцкіна».
Дзяцінства пры паляках Галіна Казіміраўна памятае толькі момантамі. Яны звязаны з паездкамі ў Друскенікі і крамай у доме.
«У 1930-я гады быў час, калі мы праз кожную нядзелю ездзілі ў Друскенікі, хтосьці з сям'і там яблыкі прадаваў. І вось аўтобус у гэты горад якраз спыняўся каля нашага дома. Памятаю, як бегла ладна апранутая да яго, а ў салоне ўжо была брудная. Таксама памятаю, як хадзіла з мамай у краму да яўрэя Кагаля, памятаю і краму, у якой бацька працаваў».
У 1930-я гады крама Яблонскага была адной з самых папулярных у раёне драўнянага рынка па вуліцы Грандзіцкай. Знаходзілася яна ў прыбудове дома і нават магла канкураваць з яўрэйскімі крамамі. Дом сям'і Яблонскіх таксама адрозніваўся ад іншых: ён быў з усімі выгодамі і сучасным рамонтам.
«Пра тое, што мой дзед быў амерыканцам, чулі многія, але яго мала хто ведаў асабіста. А вось бацька быў чалавекам вядомым, ён шмат каму рабіў рамонты. У тым ліку і ў нас дома ён усё зрабіў. У 1930-я гады ў нашай хаце ўжо быў уласны туалет і ванна. Дзед жа лічыў сябе амерыканцам і яму хацелася, каб у яго ўсё было па-амерыканску. Бацька рабіў усё, дапамагаў у гэтым яшчэ і яўрэйскі сусед. Наша сям’я жыла ў адной кватэры ў доме, іншыя здавалі розным людзям».
З часам у прыбудове дома з’явілася крама «Віна і гарэлкі», там бацька Галіны Казімір Яблонскі працаваў прадаўцом.
«У гэтай крамы цэлая гісторыя, а тата мой быў там усяго толькі рабочым. Ён не мог атрымаць ліцэнзію на адкрыццё такой крамы, яе атрымаў адстаўны афіцэр Дардзінскі. Яму далі ліцэнзію на адкрыццё крамы вінаў і гарэлак і ён шукаў памяшканне, яму параілі звярнуцца да Яблонскага. Так ён і прыйшоў да нас. Бацька яму сказаў, што ніколі не гандляваў гарэлкай. Але афіцэр стаў настойваць, што бацька зможа раскруціць краму дзякуючы сваім знаёмствам. У выніку яны дамовіліся».У Казіміра Яблонскага быў досвед працы ў краме ў Сапоцкіне, але там ён гандляваў хатнімі прадуктамі. Пасля прыезду ў Гродна мужчына працаваў экспедытарам у «манаполіі спіртусовай» (краме з алкаголем).
«Краму ў прыбудове дома адкрылі ў канцы 1920-х гадах і ўсе спачатку смяяліся, таму што вакол адны яўрэі гандлявалі. Але насамрэч крама мела вялікі поспех, а ўсё таму, што яна знаходзілася побач з драўняным рынкам. Людзі гандлявалі, а потым усё ішлі ў краму выпіваць. Людзі давяралі майму бацьку і ведалі, што ён не будзе разводзіць гарэлку, як іншыя. І адсюль пайшло, што краму сталі называць па-народнаму — „крама Яблонскага“. Але яна нашай не была, наш быў дом».
Бацька Галіны Казіміраўны зарабляў шмат як прадавец. Нават пасля смерці ўладальніка, калі магазін перайшоў да жонкі Дардзінскага, а пасля да яго дачкі Галіны. Крама актыўна працавала да 1939 года, пакуль у Гродна не прыйшлі камуністы.
«З прыходам камуністаў усё памянялася, адразу ж зачынілі краму. У сакавіку 1940 года з Гродна сталі вывозіць палякаў, а да таго моманту ніхто і не ведаў нічога пра рэпрэсіі. Потым саветы пачалі ўсё перапісваць у горадзе, так і да нас дабраліся. У выніку нацыяналізавалі два нашыя дамы. Дзед быў ляжачым, але ён лаяўся з камуністамі, крычаў, што ён купіў іх за сумленна заробленыя грошы, а зараз у яго ўсё адбіраюць. Ён не мог зразумець, што такое нацыяналізацыя. Нас нікуды не вывезлі і мы засталіся жыць у сваіх кватэрах, а тыя памяшканні, якія здавалі, адышлі да дзяржавы. Там працягвалі жыць тыя ж сем'і, што і раней, толькі плацілі арэнду не нам, а ўжо дзяржаве».
[irp posts="91 261″ name="Успаміны: куды дзелася цэгла з Аляксандраўскай царквы ў Гродне і як 16-гадовы пацан не дайшоў да партызанаў"]
«Першыя саветы» на месцы крамы Яблонскага да 1941 года сталі прадаваць сокі. Хто там працаваў, Галіна Казіміраўна ўжо не ведала.
«У мяне дагэтуль недзе захавалася даведка пра нацыяналізацыю дома. Яшчэ да 1939 года здымаў у нас у доме кватэру адзін яўрэй, у якога быў склад драўніны. І неяк да яго прыйшлі камуністы за дошкамі, як ён казаў: „купляць“. Яўрэй радаваўся, што яны нават не глядзелі дошкі і бралі ўсё запар. Казаў, што плацілі добрую цану. Толькі не грошы давалі, а распіску пакідалі. Ён ім усё аддаў, і застаўся ў выніку з паперкамі».
Перыяд нямецкай акупацыі Галіна Казіміраўна памятае ўжо добра, менавіта ў гэты перыяд яна пайшла вучыцца, хоць і была забарона гэта рабіць.
«Памятаю, як пачыналася вайна і бомбы падалі на горад. Бацька мяне тады схапіў і мы ў склеп спусціліся. З прыходам немцы стварылі гета для яўрэяў. Многіх нашых суседзяў туды забралі, яны так і не вярнуліся. Хтосьці збягаў і людзі нават хавалі яўрэяў, дапамагалі ім.
Калі мне трэба было ісці ў першы клас, наш горад быў пад нямецкай акупацыяй. Я хадзіла на таемнае навучанне да настаўніцы Будрэвіч з «усэмкі» на Базыльянскай. Я вучылася ў адной групе разам са Збышкам, сынам Вевюрскага, дырэктара той школы. Я ведала ўсю іх сям’ю, іх расстралялі як закладнікаў. Толькі аднаму, старэйшаму Юзафу ўдалося выжыць. Калі прыйшлі немцы за Вевюрскімі, ён быў у ад’ездзе. Так і выжыў. Ён пасля вайны прыязджаў у Гродна, але пасля з’ехаў у Польшчу".
[irp posts="89 334″ name="Па слядах Каханоўскага: як пад Гродна ў кастрычніку 1942 года расстралялі мясцовую інтэлігенцыю"]
Падчас нямецкай акупацыі памёр дзед Галіны Казіміраўны Ян Грыцэвіч. Бацька падчас вайны працаваў касірам у млыне ў Караліне, а мама была дома. Сям’я Яблонскіх перажыла вайну і ўжо пасля вызвалення стала наладжваць новае жыццё пры савецкай уладзе. Галіна Казіміраўна пайшла вучыцца і ў будучыні працавала настаўнікам фізікі. А краму ў доме Яблонскіх больш не адкрывалі.
«І нават сёння, праз столькі часу, наш дом старажылы асацыююць з крамай Яблонскага, хоць яе там ужо няма. Але хай называюць, няхай так і будзе».
Поковка — это готовое металлическое изделие, либо промежуточная заготовка, которая получается путем ковки. Вашему вниманию продажа поковок от производителя «Владресурс». Для компании важна честность, высокое качество производимой продукции, комплексный подход. Отправьте заявку и мы подберем для вас оптимальное решение.
У Гродне 87 маршрутаў грамадскага транспарту, а людзям даводзіцца ездзіць на таксі. Транспартныя болі гродзенцаў,…
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …