Горад

Бонсцікі, BDSM, недармаеды і пажар піўзавода. Што найбольш чыталі на Hrodna.life у 2017 годзе

Падводзячы вынікі 2017 года рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, якія ж публікацыі былі самымі чытанымі на сайце. Вось нашыя 10+ самых папулярных навін, артыкулаў і рэпартажаў.

Вы будзеце смяяцца, але самым папулярным тэкстам 2017 года на Hrodna.life была навіна з першымі фотаздымкамі… другой калекцыі Бонсцікаў. Наша журналістка тады адмыслова выбралася ў Мінск, каб адной з першых пазнаёміцца з новымі забаўкамі-ліпучкамі. І мы, праглядаючы аналітыку, зразумелі, што Бонсцікі - гэта сур’ёзна.

Вялікім рэзанансам адгукнулася навіна пра смерць гродзенскага музыкі ў Калінінградскай вобласці. Арцём Самойлаў паехаў туды зарабіць грошай, але ў выніку нічога не зарабіў і планаваў вярнуцца дадому. За два дні да вяртання яго забілі.

Нашая інфармацыя пра першую ў Гродне BDSM-студыю шырока разышлася па інтэрнэце. А вось бізнес гэты чамусьці не пайшоў. У выніку студыю закрылі каб перанесці ў іншы горад.

Шмат увагі прыцягнулі сакавіцкія пратэсты «недармаедаў» — усё ж упершыню за шмат гадоў штосьці разварушылася ў рэгіёнах. Мы пільна сачылі за ўсім, што адбывалася тады ў горадзе, і рабілі анлайны.

Пошукі зніклага Максіма Мархалюка некалькі тыдняў трымалі ў напружанні беларусаў. Мы не адсочвалі гэтую тэму вельмі ўважліва, але адзін раз з’ездзілі на спантанныя начныя пошукі разам з валанцёрамі з Гродна.

Цягам году не раз наведвальнікі сайта цікавіліся працай абменнікаў валют у Гродне. Мы сабралі інфармацыю пра абменнікі, што працуюць пасля 19.00 і ў выходныя. Праўда, за год інфармацыя магла дзе-нідзе і састарэць. Будзеце чытаць і ўбачыце недакладнасць — сігналізуйце нам (праз ctrl+Enter)!

Лагічнае заканчэнне доўгай і сумнай гісторыі з «інвестыцыямі» ў гродзенскі піўзавод. Забыты, закінуты і нікому не патрэбны ён згарэў у маі 2017. Не цалкам, канешне, але страты значныя.

Шмат шуму нарабіў фотарэпартаж з BDSM-style вечарыны Loshadka party ў Гродне. Бяскрыўдная весялуха-стылізацыя сабрала на розных сайтах шмат не самых прыхільных водгукаў, так што на наступныя «лашадкі» арганізатары наогул вырашылі журналістаў не пускаць.

Вечная летняя тэма гродзенскіх медыяў - маштабныя патопы пасля залеваў. Заадно можна зразумець, што ці не галоўная гарадская праблема апошніх год — ліўнёўка, але вырашаць яе нешта ніхто не спяшаецца. Дарэчы, у калег з беластоцкага «Kurier Poranny» летнія навальніцы і патопы — таксама ў топах.

Падзея і тэкст, якія для аўтобуснага парку Гродна сталі пачаткам доўгіх праверак. Пасля таго, як адзін з кіроўцаў скокнуў з мосту, яго калегі пачалі скардзіцца на цяжкія ўмовы працы. Гісторыя расцягнулася ў часе і стала адной з самых абмяркоўваемых восенню-зімой.

А яшчэ было:

Адкрыўся Burger King (і не адзін). З’явіўся мясцовы супергерой. І баксёр без рук. Легенда пра закапаны ў цэнтры горада нямецкі БТР аказалася прынамсі часткова праўдзівай. Вясной хакейны «Нёман» стаў чэмпіёнам Беларусі. Зараз у каманды справы трошкі горш Лепшы футбаліст Гродна ажаніўся. А нейкі афіцэр стаў зоркай Ютуба перад вучэннямі «Захад-2017».

А што чыталі і што запамяталі вы ў 2017 годзе? Падзяліцеся з намі!

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024