У Парку Жылібера ў 18.00 пачалася акцыя супраць Дэкрэта № 3. Сабралася каля 800 чалавек. Мітынг не быў дазволены гарадскімі ўладамі. Яго асноўных арганізатараў напярэдадні асудзілі на 13−15 сутак арышту, таксама частцы асуджаных прысудзілі штрафы — агулам асудзілі 12 чалавек.

Hrodna.life вёў тэкставую трансляцыю з месца падзей.