Людзі і справы

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ. Людзі прапаноўвалі супрацоўніцтва, прасілі дапамагчы з архівамі і паведамлялі пра тэракты і бел-чырвона-белую сімволіку. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла базу, якую выклалі ў сетку «Кіберпартызаны», і вылучыла самыя папулярныя запыты ў гэты орган.

Папулярныя запыты

Найбольш папулярныя некалькі груп зваротаў:

  • пытанні пра рэпрэсаваных у 20-м ст. сваякоў - інфармацыя з архіваў,
  • пытанні аб працаўладкаванні,
  • прапановы супрацоўніцтва,
  • спам,
  • скаргі на «хітрыя схемы» і махлярства,
  • скаргі на сілавыя структуры — у тым ліку на Уладзіміра Клішына, тады — пракурора горада.

Сустракаюцца таксама падзячныя лісты — як КДБ, так і Аляксандру Лукашэнку.

«Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём незалежнасці! Бяспрыкладны гераізм і самаахвяраванне ў барацьбе з нацызмам, прадэманстраваныя ў гады Вялікай Айчыннай вайны, заўсёды будуць служыць годным прыкладам для цяперашніх і будучых пакаленняў», — напісаў Віктар Рудэнка.

Ёсць пагрозы органу і класічныя даносы. Ёсць звароты, напісаныя на беларускай мове.

Прыкладна 250 зваротаў напісалі з 2015 па 2020 год, яшчэ каля 300 — з 2020 па 2023.

Пра што даносілі да 2020 года?

У 2015 годзе папулярнай тэмай быў «Майдан» і стасункі з Расіяй.

«Прашу вас як вышэйшы орган праваахоўнай структуры дапамагчы ў больш хуткім развіцці руху Антымайдан. Абгрунтоўваю тым, што на сённяшні дзень апазіцыя і іншыя засланыя з захаду асобы ўзмоцнена праводзяць агітацыйныя і правакацыйныя дзеянні з мэтай дэстабілізаваць парадак у нашай краіне. Наступствам якіх з’яўляецца паніка насельніцтва, дзяржаўны пераварот, грамадзянская вайна, генацыд. Менавіта тая сітуацыя, якая адбылася ва Украіне. Гэтага дапусціць нельга!!!" — піша Сяргей Мароз у сакавіку 2015 года.

Да канца года падобныя паведамленні перасталі паступаць. Паведамленняў ад тых, хто жыве ў Расіі, даволі шмат — гэта людзі, якія маюць сувязь з Беларуссю ці хочуць даведацца інфармацыю з беларускіх архіваў.

Што яшчэ прасілі праверыць гродзенцы?

У сацсетках прасілі праверыць старонкі на парнаграфію. На начальніка аднаго з прадпрыемстваў данеслі, бо ён узяў на працу сына. Таксама скардзіліся на секты, псіхолагаў і крышнаітаў.

Кіраўнік аднаго бегавога клуба ў Гродне напісаў, каб растлумачылі прычыну затрымання на мяжы ўдзельніка мерапрыемства. На начальнікаў вайсковых частак даносілі за тое, што тыя вывозяць дызель.

«Я працую ў вайсковай часці 5 733, хачу вам паведаміць, што намеснік камандзіра па тыле палкоўнік Краўчук С.У. рэгулярна ў канцы тыдня дае каманду начальніку пункта запраўкі падрыхтаваць пяць каністраў па 30 л дызельнага паліва, пасля чаго яго кіроўца на машыне УАЗ вн 0036 мк-0 вывозіць паліва ў невядомым кірунку, пры вялікім перарасходе паліва ў часці. Такія ж маніпуляцыі здзяйсняюцца з харчаваннем, асабліва на палявых выхадах. Прашу вас дапамагчы вырашыць гэтае пытанне. Дзякуй», — просіць супрацоўнік.

Жонка напісала, што яе муж, зняволены ў СІЗА, гатовы супрацоўнічаць з КДБ.

«Палітычныя» даносы

Першы данос датычна выбараў з’явіўся за год да іх — пра чаты «ProtestBY».

«У дачыненні да Рэспублікі Беларусь вядзецца мэтанакіраваная праца пад добрапрыстойнымі падставамі па экалогіі і прыродзе, рэгулярна праходзяць трэнінгі і навучанне па працы ў сацыяльных сетках, па каардынацыі дзеянняў і іншае ! Спадзяюся вы ведаеце, што рабіць з гэтай інфармацыяй, не павінна адбыцца так як ва Украіне. Заходнія партнёры шукаюць ідэйных небарак, за печыва і 20 еўра і абецанкі іх выкарыстоўваюць у сваіх мэтах», — пісаў пільны грамадзянін.

На сайт s13.ru паскардзіўся карыстальнік, якога заблакавалі. Актывіст Мікалай Салянік праз зварот у КДБ заклікаў Лукашэнку сысці і не балатавацца ў прэзідэнты. Неабыякавы грамадзянін распавядаў, хто адмініструе пратэстныя каналы. Хтосьці скардзіўся на «антыўрадавы кантэкст» у пабліку «Типичный Гродно».

Адзін гродзенец паспрабаваў даць даручальніцтва для вызвалення Віктара Бабарыкі з-пад варты. Іншы — заданаціць сям'і загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка, якое дало старт «справе Зельцара».

Віктар Бабарыка на сустрэчы ў Гродне летам 2020 года. Фота: Hrodna.life

«Загадваю аддаць Гродна палякам»

Дзмітрый Калеснік паскардзіўся на бар «Крафт», у якім былі людзі з бел-чырвона-белым сцягам. Таксама гродзенцы спрабавалі выкрыць некаторых людзей у вырабе сімволікі і ўдзеле ў пратэстах. Напрыклад, на айца Паўла Каспяровіча паскардзіліся за тое, што ў яго нібыта нельга спавядацца на рускай мове.

Падчас пратэстаў на email КДБ пісалі і пагрозы — «партызаны» і нейкі «Лука Мудзішчаў». Маўляў, яны ўсіх ведаюць. Ёсць і відавочна жартаўлівыя паведамленні. Ліст ад «Аляксандра Лукашэнкі» са словамі «Загадваю аддаць Гродна палякам».

Украінец спрабаваў разабраць, чаму яго не ўпусцілі ў Беларусь, а былы вайсковец — чаму яму забаранілі выезд. Былыя памежнікі скардзіліся на нізкія пенсіі. Выкладчыкі ГрДу ім. Янкі Купалы і ГрДМУ скардзіліся на калег і такім чынам, падобна, вырашыць кар’ерныя пытанні. «Ходзяць чуткі, што яе завербавалі падчас яе стажыроўкі ў Польшчы ў 2019 годзе. Яна носіць бэйджык у колерах экстрэмісцкага сцяга «бчб)», — пісала выкладчыца.

Адна з акцый пратэсту. Фота: Hrodna.life

Хто-галоўны даносчык Гродна?

Ёсць гродзенец, які напісаў пяць даносаў - больш, чым Бондарава. Гэта нейкі Алег Чабатарэвіч. У Гродне ёсць такі бізнесмен — але, магчыма, гэта цёзка. Яго пошта, з якой адпраўлялі паведамленні ў КДБ, у сеціве не знаходзіцца. Скардзіўся Алег на паблікі ў сацсетках, персаналіі і сайты.

«У сетцы інтэрнэт я ўбачыў групу ВКонтакте пад назвай: #ПЛОШЧА vk.com/ploshcha. У гэтай суполцы я прагледзеў два фотаальбомы пад назвай „тэхнічны альбом-1“ vk.com/album-22 639 447_127 020 423 і „тэхнічны альбом-2“ vk.com/album-22 639 447_130 899 741. У гэтых групах, сярод іншага, наўмысна размешчаныя выявы (прыкладаю да гэтага ліста адпаведныя фота і спасылкі на іх), якія, на маю думку, распальваюць расавую, нацыянальную, рэлігійную альбо іншую сацыяльную варожасць або варажнечу, рэабілітацыю нацызму», — піша Алег.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Як лепш адбудаваць гродзенскую ратушу: тлумачыць гісторык

Гродзенская ратуша цягам стагоддзяў не раз змяняла свой выгляд, а ў 1949 годзе яе канчаткова…

20 мая 2024

Бойка ў рэстаране і пустыя кінатэатры: пра што пісалі газеты ў Гродне 100 гадоў таму

Якія падзеі з жыцця Гродна асвятляла мясцовая газета "Echo Grodzieńskie" ў 1924 годзе? Вытрымкі з…

19 мая 2024

Спячыце самі і пачастуйце сяброў. Тры рэцэпты да дня выпечкі

Пірог з ласосем, слойкі з садавінай ці тварожныя вафлі – давайце адзначым Сусветны дзень выпечкі…

19 мая 2024

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024