Дадаць навіну
Панядзелак, 16 ліпеня 2018, 14:49

Як выглядаюць новыя Бонсцікі: «Еўраопт» паказаў другую калекцыю цацак-ліпучак

Другая калекцыя Бонсцікаў з’явіцца ў крамах «Еўраопт» 15 мая. Сярод 24 новых фігурак будуць асаблівыя — яны свецяцца. Для калекцыянавання прапануюць тры мадэлі альбомаў у выглядзе саміх герояў і адну асаблівую — у выглядзе зоркалёта, на якім Бонсцікі прыляцелі з планеты Банітрон 24. Hrodna. life загадзя пазнаёміўся з новымі героямі.

Калі першыя Бонсцікі былі разлічаны на забаву дзяцей, то другія павінны, сярод іншага, навучыць дзяцей цікава і з карысцю праводзіць летнія вакацыі. У серыю зараз будзе інтэграваны адукацыйны элемент — праз фокусы Бонсцікі растлумачаць дзецям, што вучоба можа быць цікавай і займальнай.

Чытайце яшчэ:  Бонсцікі заінтрыгавалі беларускіх дзяцей і адляцелі з Беларусі

Пашырыўся і асартымент брэндаваных Бонсцікамі тавараў, усяго іх будзе больш за 100 відаў: адзенне, галаўныя ўборы, пасцельная бялізна, абутак, ручнікі, сталовыя прыборы і іншыя.
Чытайце яшчэ:  22 мільёны прыліпалаў – гэта толькі пачатак. На Беларусь ідзе новая хваля бонсцікаў
Умовы акцыі «Бонсцікі-2» застаюцца тымі ж: каб атрымаць цацку, трэба купіць тавараў у краме «Еўраопт» на 15 рублёў (без тытуню і алкаголю) і мець пры сабе карту «Е-Плюс». За адмысловыя «бон-тавары» можна будзе атрымаць дадатковыя ліпучкі. Раздаваць Бонсцікаў будуць да 11 чэрвеня.

Падчас першай акцыі пакупнікі атрымалі 22 мільёны цацак.


Чытачы Hrodna. life змогуць выйграць на нашым сайце два альбомы з часткай калекцыі. Так сабраць усіх бонсцікаў стане нашмат прасцей! Сачыце за абнаўленнямі на сайце і ў нашых сацсетках.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: